Маркас Роха
аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фаўсты́на Ма́ркас Альбэ́рта Ро́ха (па-гішпанску: Faustino Marcos Alberto Rojo; нар. 20 сакавіка 1990 году, Ля-Плята, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, абаронца клюбу «Расінг» і нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Маркас Роха зьяўляецца выхаванцам клюбу «Эстудыянтэс», у якім выступаў за ўсё юнацкія каманды[4]. З 2008 году ён стаў выступаць за асноўны склад клюбу, дэбютаваўшы 7 сьнежня ў гульні супраць «Калёну», дзе правёў на поле 10 хвілінаў. 5 ліпеня 2009 году Роха забіў свой першы мяч у прафэсійнай кар’еры, паразіўшы браму «Рывэр Плэйт» і прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. У тым жа годзе футбаліст стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.
3 лістапада 2010 году Роха дасягнуў дамоўленасьці аб тым, што ў выпадку пасьпяховага мэдычнага абсьледаваньня стане гульцом маскоўскага «Спартаку» за 3 або 4 млн даляраў[5]. Таксама на футбаліста прэтэндавалі іншыя клюбы — ЦСКА, «Палерма», ПСВ, «Бэнфіка» і «Валенсія». 18 лютага Роха дэбютаваў у афіцыйнай гульні за «Спартак» у матчы Лігі Эўропы супраць швайцарскага «Базэлю»; у гэтай гульні «чырвона-белыя» перамаглі зь лікам 3:2[6].
У 2012 годзе гулец перайшоў у склад партугальскага клюбу «Спортынг». Партугальцы выклалі «Спартаку» 3,5 млн эўра за ягоныя паслугі. 19 жніўня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў склад «Манчэстэр Юнайтэд» за 20 млн эўра[7]. На наступны дзень таксама было заяўлена пра пераезд Нані ў «Спортынг» на адзін сэзон, як частка пагадненьня па трансфэру Роха.
Міжнародная
У студзені 2011 году Роха быў выкліканы ў склад зборнай Аргентыны на таварыскі матч супраць зборнай Партугаліі, у якім і дэбютаваў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads