Прэм’ер-Ліга 2016—2017 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-Ліга 2016—2017 гадоў — 25-ы розыгрыш Прэм’ер-Лігі, які праходзіў з 13 жніўня 2016 году па 21 траўня 2017 году. Улічваючы іншыя дывізіёны, якія былі папярэднікамі Прэм’ер-Лігі і мелі статус найвышэйшага дывізіёну, гэта быў 118-ы розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны ў найвышэйшым дывізіёне.
«Чэлсі» выйграў свой пяты тытул у Прэм’ер-Лізе, які стаў шостым за ўсю гісторыю найвышэйшага дывізіёну.
Remove ads
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Чэмпіёншыпу — «Бэрнлі», «Мідлзбра» і «Гал Сіці». Гэтыя клюбы замянілі «Ньюкасл Юнайтэд», «Норыдж Сіці» і «Астан Вілу».
Табліца
Крыніца: Прэм’ер-Ліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА).
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Дадатковыя матчы (толькі пры неабходнасьці вызначэньня чэмпіёна, камандаў на выбываньне або камандаў, якія выходзяць у турніры УЭФА).
Заўвагі:
- «Арсэнал» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Ангельшчыны. Паколькі ён атрымаў такую ж кваліфікацыю і празь месца ў лізе (пятае), то кваліфікацыя мусіла перадавацца наступнай камандзе лігі (шостай), «Манчэстэр Юнайтэд».
- «Манчэстэр Юнайтэд» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы перамозе ў Лізе Эўропы УЭФА 2016—2017 гадоў. Зыходзячы са свайго месца ў лізе (шостае), ён бы атрымаў кваліфікацыю ў групавы этап Лігі Эўропы. Паводле правілаў УЭФА, гэтае месца не замяшчаецца.
- «Манчэстэр Юнайтэд», як пераможца Кубка лігі, мусіў атрымаць месца ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы. Гэтае месца перададзена найвышэйшай камандзе ў табліцы лігі, якая не кваліфікавалася ў турніры УЭФА («Эвэртан», сёмае месца).
Remove ads
Вынікі гульняў
Remove ads
Бамбардзіры
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Вынікі на footballsite (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads