Дэмакратычная унія за інтэграцыю

палітычная партыя ў Паўночнай Македоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэмакратычная унія за інтэграцыю (па-македонску: Демократска унија за интеграција; па-альбанску: Bashkimi Demokratik për Integrim) — найвялікшая этнічная альбанская палітычная партыя ў Паўночнай Македоніі. У краіне лічыцца трэцяй сілай. Была створана адразу па Македонскаму канфлікту 2001 году. Заснавальнікам партыі выступіў Алі Ахмэці.

Хуткія факты Дата заснаваньня, Штаб-кватэра ...
Remove ads

Гісторыя

На парлямэнцкіх выбарах 2002 году партыя атрымала 12,1% галасоў выбаршчыкаў, то бок 70% галасоў альбанцаў. Дзякуючы такому выніку партыя здабыла 16 месцаў з 120 магчымых[1]. Партыя далучылася да кіроўнай кааліцыі, куды таксама ўвайшлі Сацыял-дэмакратычны зьвяз Македоніі і Лібэральна-дэмакратычная партыя. На наступныя выбары партыя ў кааліцыі зь іншымі этнічнымі партыямі здабыла таксама 16% месцаў. У новы кабінэт партыя ўжо ня была запрошаная. Замест яе новы прэм’ер-міністар Нікала Груеўскі запрасіў у кааліцыю Дэмакратычную партыю альбанцаў. У 2008 годзе партыя вярнулася ў кіроўную кааліцыю.

У 2021 годзе кіраўніцтва партыі абвесьціла, што будзе больш займацца праблемамі экалёгіі[2]. 28 студзеня 2024 году прадстаўнік партыі Талат Джафэры ўпершыню быў абраны на пасаду прэм’ер-міністра Паўночнай Македоніі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads