Талат Джафэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талат Джафэры (па-македонску: Талат Џафери) — паўночнамакедонскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра краіны з студзеня 2024 году. Раней працаваў міністрам абароны і быў старшынём Сходу Паўночнай Македоніі.
Remove ads
Біяграфія
Джафэры паходзіць з альбанскай сям’і. Нарадзіўся ў вёсцы ля Госьцівару. Пазьней навучаўся ў вайсковай акадэміі ў Бялградзе і Сараеве. Мае спэцыялізацыю на камандна-штабных абавязках. У 2013 годзе атрымаў у Скоп’і атрымаў ступень магістра абароны[3]. З 1985 па 1991 гады Джафэры быў афіцэрам Югаслаўскай народнай арміі, а пасьля распаду Югаславіі ўвайшоў у македонскае войска, дзе служыў з 1992 па 2001 год[4].
Падчас паўстаньня 2001 году быў старэйшым афіцэрам македонскай арміі і загадчыкам войскамі ў Тэтаве. У хуткім часе дэзэртаваў і далучыўся да альбанскіх партызанаў Арміі нацыянальнага вызваленьня[5]. Пасьля паўстаньня быў амніставаны ў адпаведнасьці з Охрыдзкім пагадненьнем 2001 году[4]. У 2002 годзе быў абраны ў парлямэнт ад Дэмакратычнай уніі за інтэграцыю. Блякаваў законы скіраваныя на падтрымку вэтэранаў македонскага войска[4]. У 2013 годзе Джафэры быў вылучаны на пасаду міністра абароны ў кабінэце Нікалы Груеўскага пасьля адстаўкі Фатміра Бэсімі. Прызначэньне Джафэры выклікала пратэсты сярод македонцаў[6], у прыватнасьці супраць выступаў генэрал у адстаўцы Стоянча Ангелаў з апазыцыйнай партыі «Годнасьць»[4], і альбанцаў. Джафэры заявіў, што ягонай мэтай будзе зрабіць узброеныя сілы сымбалем суіснаваньня, талерантнасьці і павагі да адметнасьцяў[4].
У 2017 годзе быў прызначаны старшынём Сходу Паўночнай Македоніі чым выклікаў пратэсты[7]. 25 студзеня 2024 году Джафэры стаў тэхнічным прэм’ер-міністрам пасьля адстаўкі ўраду Дзімітра Кавачэўскага[8].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads