Дэніел Коўк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэніел Паркер Коўк (па-ангельску: Daniel Parker Coke; 17 ліпеня 1745 — 6 сьнежня 1825) — ангельскі барыстэр і чалец парлямэнту.
Remove ads
Біяграфія
Коўк быў адзінцом у сям’і барыстэра Томаса Коўка (1700—1776) і ягонай жонкі Матыльды Гудўін (1706—1777). Ён належаў да старажытнай дэрбішырскай сям’і Коўкаў з Трасьлі. Навучаўся ў Дэрбскай школе, оксфардзкім Куінс коледжы і Коледжы ўсіх сьвятых. Атрымаў ступень бакаляўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ін (Лёндан) ступень магістра.
Кар’ера
Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасьці барыстэра.
З 1776 па 1780 гады быў чальцом парлямэнту ад гораду Дэрбі, пазьней у 1780—1812 гг. ад Нотынггэму.
З 1793 году Коўк падтрымаў палітыку брытанскага ўраду за вайну з Францыяй. На агульных выбарах 1802 году Коўк згубіў шмат галасоў праз сваю прыхільнасьць да вайсковых дзеяньняў і высокіх коштаў на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць парлямэнцкае месца доктару Джозэфу Бёрчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасаваньня і ў траўні 1803 году перамог у новых выбарах. У чарговы раз пасьпяхова спаборнічаў зь Бёрчам у 1806 годзе.
Пасьля сыходу з парлямэнту да 1818 году працягнуў кар’еру ў якасьці старшыні дэрбішырскага суду квартальных сэсіяў.
Remove ads
Літаратура
- Coke, Daniel Parker (1745–1825), barrister and politician by Mark Pottle in Oxford Dictionary of National Biography
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads