Нотынггэм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нотынггэм
Remove ads

Нотынггэм (па-ангельску: Nottingham) — горад у Вялікабрытаніі ў цырыманіяльным графстве Нотынггэмшыры. Насельніцтва гораду на 2010 год складала 306 700 чалавек. Нотынггэм славіцца сваёй сувязю зь легендай пра Робін Гуда, а падчас прамысловай рэвалюцыі атрымаў прызнаньне ва ўсім сьвеце сваёй вытворчасьцю шнуркоў і ровараў. Ён атрымаў свой статус гораду як урачыстасьць каралевы Вікторыі ў 1897 годзе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Нотынггэм быў заснаваны саксонскімі пасяленцамі, каля VII стагодзьдзя, затым яго заваявалі датчане. У IX стагодзьдзі ён стаў адным зь пяці гарадоў у вобласьці Дацкага права. Паводле афіцыйнай вэрсіі назва гораду ў старажытнасьці гучала як «Снотынгахэм» і адбывалася ад імя аднаго зь мясцовых правадыроў, Снота. Гук «с» у пачатку слова пасьля быў згублены.

Імя гораду Нотынггэм зьвязана з узьнікненьнем легенды пра Робін Гуда. У горадзе ўстаноўлены помнік разбойніку.

Remove ads

Славутасьці

  • Ўолатан-гол — адзін з помнікаў ангельскага рэнэсансу
  • Царква ўсіх сьвятых

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Нотынггэмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads