Ежы Казімер Анцута

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ежы Казімер Анцута (?, Падляшша — 16 траўня 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Тытулярны біскуп антыпатрэнскі й суфраган віленскі, 1723 — 1737 ...
Remove ads

Біяграфія

З шляхецкага роду Анцутаў гербу Анцута, родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі ды ў Рымскім папескім унівэрсытэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял ад 1714, прэпазыт каралеўскае капліцы сьвятога Казімера, рэфэрэндар духоўны ВКЛ ад 1715. У 1718 сойм зь яго прапановы адлічыў са свайго складу дысыдэнтаў і забараніў іх далейшае абраньне ў склад сойму.

У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрэнскім і суфраганам віленскім. Ад 1724 плябан новагародзкі й ляхавіцкі, кантар віленскі. Ад 1728 схалястык, ад 1731 архідыякан.

Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзьве кнігі супраць іншаверцаў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads