Ейск

горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ейск
Remove ads

Ейск (па-расейску: Ейск) — горад (з 1848 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Ейскага раёну Краснадарскага краю. Насельніцтва 87,1 тыс. чалавек (2005). Зьяўляецца пятым па колькасьці насельніцтва горадам Краснадарскага краю.

Хуткія факты

Заснаваны ў 1848 годзе. Разьмешчаны ля Ейскай касы, паміж Таганрогскім залівам і Ейскім ліманам Азоўскага мора. Назву горад атрымаў ад ракі Еі, якая ўпадае ў Ейскі ліман.

Буйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі горада зьяўляюцца: Завод «Атракцыён», Ейскі станкабудаўнічы завод, 570-ы авіяцыйны рамонтны завод, Ейскі завод паліграфічных машын.

17 кастрычніка 2022 году на горад упаў расейскі самалёт Су-34 з поўным боекамплектам, з-за чаго пачаўся пажар у дзевяціпавярховіку[1].

Remove ads

Асобы

  • Цімафей Хрукін

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads