Еўе

места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Еўе
Remove ads

Е́ўе (лет. Vievis) — места ў Летуве, на беразе возера Еўя. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 4521 чалавек. Знаходзіцца за 14 км ад Электрэнаў, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Коўна — Клайпеда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Коўна.

Хуткія факты

Еўе — даўняе мястэчка на гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Тут знаходзілася друкарня Віленскага Духаўскага брацтва, сярод выданьняў якой на старабеларускай мове была першая ў сьвеце кніга пад назвай «Буквар». Да нашага часу захавалася Прачысьценская царква, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Назва

Тапонім Еўе, відаць, паходзіць ад назвы возера Еўя[1]. Таксама існуе паданьне, якое зьвязвае назву места з жонкай Гедзіміна полацкай князёўнай Евай.

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Еўе датуецца 1522 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. У 1539 годзе ўпамінаецца як мястэчка, што знаходзілася ў валоданьні Агінскіх. Паводле паданьня, яшчэ ў XIV ст. Багдан Агінскі заснаваў у Еўі Прачысьценскі манастыр, які аднак заняпаў у другой палове XVI ст.

У 1610 годзе ў Еўі пачала дзеяць друкарня Віленскага Духаўскага брацтва. Найбольш раньняя кніга, надрукаваная тут, датуецца 1611 годам. 24 ліпеня 1618 году ў друкарні выдалі першую ў сьвеце кнігу пад назвай «Буквар». Тут друкаваліся «Граматыкі славенскія правілное сінтагма» (1619 год) Мілецыя Сматрыцкага. Да 1660 году ў друкарні выдалі 25 кнігаў на старабеларускай і польскай мовах.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Прачысьценская царква, 1917 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Трооцкім павеце Віленскай губэрні. У 1806 годзе Прачысьценскі манастыр ліквідавалі. У 1843 годзе тут збудавалі новую царкву. Хуткі рост Еўя пачаўся ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, калі ў 1862 годзе празь яго прайшла чыгунка Санкт-Пецярбург — Вільня — Варшава. На 1866 год у мястэчку было 57 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Еўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе мястэчка апынулася ў складзе Летувы.

У 1950—1962 гадох Еўе было цэнтрам раёну. У 1979 годзе, у кансьпіратыўных мэтах, пры выданьні самавыдавецкага часопісу «Люстра дзён» Вінцук Вячорка пазначаў, што ён выдадзены ў Еўі, хаця напраўду выданьне друкавалі ў Менску[2]. У 1999 годзе Еўе атрымала статус места і ўласны герб.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 346 чал., зь іх 103 каталікі, 93 праваслаўныя і 150 юдэяў; 1879 год — 535 чал. (249 муж. і 286 жан.)[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4521 чал.

Адукацыя

У Еўі працуюць пачатковая і сярэдняя школы.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Еўі дзеюць Летувіскі геалягічны музэй і Летувіскі дарожны музэй.

Славутасьці

  • Капліца Ўсіх Сьвятых (1936)
  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1931)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1843)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads