Жадунь (правы прыток Беседзі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жа́дунь, Жадунька — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Выдатак вады ў вусьці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Места: Касьцюковічы
- Гістарычныя мястэчкі: Забычаньне, Негін, Студзянец
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунькі Клімавіцкага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Варашылава Касьцюковіцкага раёну. Цячэ заходняй часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Абалона роўная, парослая лугавымі травамі і хмызьняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад места Касьцюковічаў), ніжэй зьвілістае, пясковае. Шырыня ракі да вусьця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads