Негін

вёска ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Не́гін[1], Не́гіна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Уваходзіць у склад Забычанскага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 136 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Касьцюковічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Сураж); каля аўтамабільнай дарогі Краснапольле — Хоцімск.

Хуткія факты

Негін — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Негін упамінаецца ў XVIII ст. як сяло ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1737 годзе тут дзеяла царква. На 1752 год у сяле было 14 двароў.

Пад 1765 годам Негін упамінаецца як мястэчка, уладаньне Свадкоўскіх[2]. Утварэньню мястэчка спрыяла яго разьмяшчэньне на разгалінаваньні дарог з Касьцюковічаў на Крычаў і Чэрыкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Негін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 11 двароў, існавала адна вуліца над ракой Жадунькай[3]. На 1799 год існавалі аднайменныя мястэчка (18 двароў) і вёска (6 двароў), у складзе маёнтку графа Р. Пацёмкіна.

На 1861 год у Негіне было 42 двары, дзеялі царква і малітоўны дом. Пазьней у мястэчку адкрылася школа граматы (у 1893 годзе 15 вучняў). У 1910 годзе працавала скарбовая вінная крама, у 1912 годзе адкрылася расейская царкоўна-прыходзкая школа.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Негін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Негін вярнулі БССР, дзе 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Касьцюковіцкага раёну. У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Негін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

8 сьнежня 1959 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Негінскага сельсавету вёску перадалі ў Забычанскі сельсавет. На 1986 год у Негіне было 75 двароў, на 2002 год — 63, на 2007 год — 54.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 49 чал.; 1799 год — 85 чал. у мястэчку Негіне і 55 чал. у вёсцы Негіне
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 138 чал.; 1880 год — 105 чал. (55 муж. і 50 жан.), зь іх 51 праваслаўны і 54 юдэі[4]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 322 чал.; 1986 год — 183 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 173 чал.; 2007 год — 136 чал.[5]

Інфраструктура

У Негіне працуе пошта.

Remove ads

Забудова

Плян Негіна складаецца з трох вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (паўднёвая і сярэдняя вуліцы крывалінейныя, паўночная — Г-падобная) і злучаных кароткай вуліцай. Забудова пераважна двухбаковая, няшчыльная, драўляная сядзібнага тыпу. На ўсходзе сярэдняй вуліцы невялікі пляц. Грамадзкія будынкі месьцяцца на пляцы і сярод жылой забудовы.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква (XVIII ст.)

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads