Забычаньне
вёска ў Забычанскім сельсавеце Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забыча́ньне[1], Міхалаў — вёска ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Цэнтар сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 390 чалавек. Знаходзіцца за 19 км на паўночны захад ад Касьцюковічаў, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Сураж); каля аўтамабільнай дарогі Краснапольле — Хоцімск.
Забычаньне — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, таксама вядомае пад назвай Міхалаў ў гонар Міхала Казімера Радзівіла.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Забычаньне як сяло ў Крычаўскай воласьці Амсьціслаўскага намесьніцтва датуецца 1552 годам. Паводле інвэнтару Крычаўскага староства 1713 году, у сяле было 3 дымы і 2 валокі зямлі.
14 сакавіка 1714 году канцлер Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў у Алучыцкім войтаўстве Крычаўскага староства Амсьціслаўскага ваяводзтва, насупраць Забычаньня мястэчка Міхалаў, названае ў гонар Міхала Казімера Радзівіла, свайго бацькі[2]. Паводле інвэнтару 1727 году, Міхалаў меў Рынак і 2 вуліцы — Крычаўскую і Касцюкоўскую, на якіх разам было 37 дымоў. Існаваў агульны зь вёскай Забычаньнем млын. Такую ж колькасьць дымоў фіксуе інвэнтар мястэчка 1747 году. Апроч таго, у Міхалаве дзеялі царква і сынагога, працавалі 2 бровары; жылі каваль, шавец, 3 краўцы, пекар, 2 бондары, віньнік, шынкар, 3 купцы, 2 пастухі і 2 пушкары[3].
У час Крычаўскага антыфэўдальнага паўстаньня 1743—1744 гадоў у Забычаньні знаходзіўся цэнтар выступленьня. На 1747 год у сяле было 10 двароў, дзеяла царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Забычаньне і Міхалаў апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні. Расейскія ўлады перайменавалі мястэчка паводле назвы разьмешчанай побач вёскі. У гэты час тут было 34 двары.
На 1779 год у Забычаньні было 47 двароў, на 1858 год — 52. У 1865 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1880 годзе — сукнавальня. Дзеяла расейская школа граматы (у 1893 годзе 17 вучняў). 30 сьнежня 1905 году ў Забычаньні адбыліся сутычкі сялянаў з паліцыяй. У 1909 годзе ў мястэчку 3 разы на год праводзіліся кірмашы.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забычаньне абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Забычаньне вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яно стала цэнтрам сельсавету ў Касьцюковіцкім раёне. У 1933 годзе ў мястэчку пачала працаваць дашкольная ўстанова. У 1935 годзе Забычаньне электрафікавалі. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да 30 верасьня 1943 году Забычаньне знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1971 год у Забычаньні было 123 двары, на 1997 год — 175, на 2007 год — 154.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1772 год — 174 чал.; 1779 год — 208 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 157 чал.; 1880 год — 276 чал.[4], зь іх 142 праваслаўныя і 134 юдэі[5]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 322 чал. у мястэчку Забычаньні і 65 чал. у фальварку Забычаньні; 1959 год — 470 чал.; 1971 год — 415 чал.; 1997 год — 442 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 445 чал.[7]; 2007 год — 390 чал.[8]
Інфраструктура
У Забычаньні працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Remove ads
Забудова
Рака падзяляе Забычаньне на заходнюю і ўсходнюю часткі. Плян заходняй часткі складаецца з крывалінейнай вуліцы і завулкаў амаль мэрыдыянальнай арыентацыі. Ува ўсходняй частцы Г-падобны плян. Забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная сядзібнага тыпу. Грамадзкія будынкі месьцяцца ў цэнтры ўсходняй часткі. Тут жа знаходзяцца 12 аднапавярховых аднакватэрных мураваных дамоў.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1893—1897; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Сынагога
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads