Жалоцькі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жалоцькі
Remove ads

Жало́цькі (па-польску: Żołoćki, па-падляску: Žołóťki[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках) ды палякі-каталікі (парафія Найсьвяцейшай Марыі Панны Успамажэньня Вернікаў у Кліхах [3]).

Гісторыя

Вёску або месца, дзе будзіе разьмяшчацца вёска атрымаў разам з Андрыянкамі ад Жыгімонта Старога падскарбі вялікі літоўскі Ян Абрагам Езафовіч(be). Ужо ў 1519 г. Жалоцькі былі праданыя ім Андрэю Фальковічу. Пасьля 1562 г. Жалоцькі прайшлі ў рукі Станіслава Хвальчэўскага, а пасьля роду Бабраўніцкіх. Каталікі, якія пражывалі ў Жалоцьках прыналежалі ў тыя часы да парафіі ў Далубове. Пад канец 18 ст. вёска прайшла ў боцькаўскія ўладаньні Патоцкіх.У 1896 г. ў Жалоцьках пражывалі ў 18 хатах 104 жыхары, да 1906 г. колькасьць васкоўцаў зьніжылася да 97[4]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Відзьгова Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 98 жыхароў (57 каталікоў і 41 праваслаўны, палякамі было запісаныя 83 жыхары, беларусамі 15)[5]. З 1933 г. каталікі з Жалоцькаў прыналежаць да новастворанае парафіі ў Кліхах[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads