Жаночая зборная Чэхіі па баскетболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаночая зборная Чэхіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Чэхію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Чэскай баскетбольнай фэдэрацыяй.
Remove ads
Гісторыя

Каманда ўпершыню трапіла на чэмпіянат Эўропы 1995 году, дзе заняла 7-е месца ў фінальнай клясыфікацыі. Найлепшыя вынікі былі дасягнуты ў сярэдзіне 2000-х гадоў, калі гульцы ўпершыню заваявалі срэбраныя мэдалі ў 2003 годзе і сталі пераможцамі на чэмпіянаце Эўропы 2005 году. У 2004 годзе адбыўся дэбют каманды на летніх Алімпійскіх гульнях у Атэнах, дзе баскетбалісткі фінішавалі на пятым радку. На Эўрабаскеце 2005 году, які ладзіўся ў Турэччыне, яны прасунуліся з групы з шасьці ўдзельніц без паразаў. У чвэрцьфінале чэшкі перамаглі гаспадыняў зь лікам 86:60, у паўфінале яны адолелі супраціў зборнай Гішпаніі зь лікам 76:66, а ў барацьбе за тытул былі мацней за зборную Расеі ў драматычным матчы, які скончыўся з розьніцаў у два пункты 72:70.
Каманда ўпершыню трапіла на чэмпіянат сьвету 2006 году, дзе была сёмай. Пасьля перамогі ў сваёй групе эўрапейкі зазналі паразу ад зборнай Бразыліі зь лікам 51:75. На чэмпіянаце сьвету 2010 году, які праходзіў у Чэхіі, гаспадыні занялі другі радок пасьля Расеі ў сваёй групе. У 1/4 фіналу яны сустрэліся зь дзейнымі чэмпіёнкамі з зборнай Аўстраліі і перамаглі іх зь лікам 79:68. У паўфінале быў зломлены супраціў зборнай Беларусі, але на фінал чэшкам не хапіла моцы, каб перамагчы фаварытак з зборнай ЗША, саступіўшы з розьніцай у 20 пунктаў (69:89).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads