Жаночая зборная Гішпаніі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Гішпаніі па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Гішпаніі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Гішпанію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Гішпанскай фэдэрацыяй баскетболу.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Жаночая зборная Гішпаніі згуляла свой першы афіцыйны матч у Мальграт-дэ-Мар супраць зборнай Швайцарыі 16 чэрвеня 1963 году, атрымаўшы паразу зь лікам 31:40[1]. Праз два дні яны выйгралі свой першы матч супраць той жа каманды зь лікам 47:39. Спатрэбілася шэсьць гадоў, каб згуляць яшчэ адзін міжнародны таварыскі матч, гэтым разам гішпанкі зазналі паразу ад зборнай Кубы зь лікам 50:70 28 верасьня 1969 году[1].

Першыя афіцыйныя гульні былі згуляныя ў сакавіку 1970 году, калі спартоўкі спрабавалі кваліфікавацца на чэмпіянат Эўропы 1970 году. Баскетбалісткі здабылі перамогу ў матчы супраць зборнай Швайцарыі зь лікам 61:44, але саступілі зборным Вугоршчыны і Францыі. Каманда адабралася на свой першы буйны міжнародны турнір у наступнай спробе, згуляўшы на чэмпіянаце Эўропы 1974 году. Пасьля паразаў у трох гульнях групавога этапу яны выгулялі ў сваім першым матчы на фінальным турніры супраць зборнай Даніі, заняўшы 12-е месца. Роза Кастыльля ўважалася найлепшай гульчыхай краіны зь сярэдзіны 1970-х да сярэдзіны 1980-х гадоў. Да 1985 году Гішпанія брала ўдзел у большасьці розыгрышаў Эўрабаскету, звычайна фінішуючы ля 10-га месца. Важным годам дзеля разьвіцьця каманды стаўся шосты радок на хатнім турніры чэмпіянату Эўропы 1987 году. У 1988 годзе каманда ўпершыню згуляла ў кваліфікацыі на летнія Алімпійскія гульні, але не дала рады. Тым ня менш, з улікам таго, што летнія Алімпійскія гульні 1992 году ладзіліся ў Барсэлёне, мясцовая зборная аўтаматычна атрымала месца ў турніры, фінішаваўшы на пятым радку.

Thumb
Зборная Гішпаніі на сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны Пэдра Санчэсам.

Пасьля таго, як гішпанкі ня здолелі адабрацца на два папярэднія Эўрабаскеты і аніколі не гулялі ў плэй-оф на буйных турнірах, залаты мэдаль на чэмпіянаце Эўропы 1993 году стаў нечаканасьцю, бо ў паўфінале каманда выгуляла нядаўна сфармаваную зборную Славаччыны зь лікам 73:55, а ў фінале пірэнэйкі былі мацнейшыя за зборную Францыі, абгуляўшы іх зь лікам 63:53. Ключавой баскетбалісткай той зборнай была Блянка Арэс, якая зьбірала блізу 19 пунктаў за гульню. У дадатак, у той час праз палітычныя пераўтварэньні зьніклі да таго дамінуючыя зборныя Югаславіі, Чэхаславаччыны і асабліва СССР. Перамога на эўрапейскім турніры надала Гішаніі права ўпершыню ўзяць удзел на чэмпіянаце сьвету 1994 году, дзе спартоўкі былі восьмымі. З таго часу каманда набыла статус сталага ўдзельніка турніру. З 2001 па 2009 гады зборная ўвайшла ў цыкль, здабыўшы пяць мэдалёў запар на чэмпіянатах Эўропы, але золата ім бракавала. Некалькі разоў тая каманда трапляла ў чвэрцьфіналы летніх Алімпійскіх гульняў ды чэмпіянатаў сьвету, а трыюмфу дасягнула на чэмпіянаце сьвету 2010 году. З моманту свайго дэбюту ў 1995 годзе да завяршэньня кар’еры ў 2013 годзе нападніца Амая Вальдэмора сталася лідэркай гішпанскай дружыны, узяўшы ўдзел у 13 буйных турнірах і здабыўшы 7 мэдалёў.

Параза ад зборнай Харватыі 26 чэрвеня ў Катавіцах на другім этапе чэмпіянату Эўропы 2011 году і наступная адсутнасьць на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году называлася сярод шэрагу каталізатараў залатога часу зь сямі запар камплектамі мэдалёў за часам трэнэра Люкаса Мандэлё[2]. Гішпанкі выйгралі чэмпіянат Эўропы 2013 году, пасьля чаго здабылі срэбра на чэмпіянаце сьвету 2014 году, бронзу на чэмпіянаце Эўропы 2015 году, срэбра на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году і зноў золата на чэмпіянаце Эўропы 2017 году. Зборная таксама атрымала бронзавыя мэдалі чэмпіянату сьвету 2018 году, які ладзіўся ў Гішпаніі. У ліпені 2019 году каманда пасьпяхова абараніла свой эўрапейскі тытул, абгуляўшы зборную Францыі зь лікам 86:66 у фінале Эўрабаскету 2019 году. Гэты ўдалы шэраг турніраў быў спынены ўлетку 2021 году, калі каманда заняла 7-е месца на чэмпіянаце Эўропы 2021 году ды 6-е месца на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году. Тым ня менш, зборная трымалася на другім радку сусьветнага рэйтынгу ФІБА. На чэмпіянатах Эўропы 2023 і 2025 гадоў гішпанскія баскетбалісткі выходзілі ў фінал, дзе абодва разы яны саступалі зборнай Бэльгіі. Паміж гэтымі турнірамі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году гішпанкі прабіліся ў плэй-оф турніру, дзе таксама саступілі бэльгійкам, але яшчэ на стадыі чвэрцьфіналу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads