Жан-Мішэль Жар
францускі кампазытар электроннай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан-Мішэ́ль Андрэ́ Жар (па-француску: Jean-Michel André Jarre ; нар. 24 жніўня 1948 году, Ліён, Францыя) — францускі кампазытар, выканаўца, прадусар. Адзін зь піянэраў электроннае, эмбіентнае і музыкі нью-эйдж. Грае ў асноўным на сынтэзатары, аўтар і пастаноўшчык грандыёзных сьветлавых шоў зь лязэрнымі паказамі, вялізнымі праекцыямі і фаервэркамі.
Сусьветную папулярнасьць здабыў дзякуючы альбому Oxygene (1976), які стаў клясыкай электроннае музыкі. Пачынаючы з 1979 году, правёў дзясяткі музычна-сьветлавых паказаў у розных пунктах плянэты. Стаў першым заходнім музыкам, афіцыйна запрошаным на выступы ў КНР. Паставіў рэкорд паводле найбольшай наведвальнасьці адкрытага канцэрту (Масква, 6 верасьня 1997), непераадолены дагэтуль.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads