Жан-Мішэль Жар

францускі кампазытар электроннай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Мішэль Жар
Remove ads

Жан-Мішэ́ль Андрэ́ Жар (па-француску: Аўдыё Jean-Michel André Jarre ; нар. 24 жніўня 1948 году, Ліён, Францыя) — францускі кампазытар, выканаўца, прадусар. Адзін зь піянэраў электроннае, эмбіентнае і музыкі нью-эйдж. Грае ў асноўным на сынтэзатары, аўтар і пастаноўшчык грандыёзных сьветлавых шоў зь лязэрнымі паказамі, вялізнымі праекцыямі і фаервэркамі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Сусьветную папулярнасьць здабыў дзякуючы альбому Oxygene (1976), які стаў клясыкай электроннае музыкі. Пачынаючы з 1979 году, правёў дзясяткі музычна-сьветлавых паказаў у розных пунктах плянэты. Стаў першым заходнім музыкам, афіцыйна запрошаным на выступы ў КНР. Паставіў рэкорд паводле найбольшай наведвальнасьці адкрытага канцэрту (Масква, 6 верасьня 1997), непераадолены дагэтуль.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads