Жаінвілі
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаінві́лі (па-партугальску: Joinville) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Санта-Катарына, зьяўляючыся найбуйнейшым у штаце. Гэта трэці паводле велічыні горад у паўднёвым рэгіёне Бразыліі пасьля значна большых цэнтраў Курытыба і Порту-Алегры. Жаінвілі ёсьць асноўным прамысловым, фінансавым і гандлёвым цэнтрам. Лічыцца адным з самых прасунутых гарадоў краіны з высокім узроўнем жыцьця. Вядомы як «Бразыльскі Манчэстэр», «Горад кветак», «Горад прынцэсаў», «Горад ровараў» і «Горад танцаў».
Remove ads
Гісторыя
Рэгіён, які атачае сучасны Жаінвілі, быў заселены народам гуарані некалькі тысячагодзьзьяў таму[2]. З улікам таго, што горад зважаецца нямецка-бразыльскім, ягоная назва мае францускае паходжаньне. Зямля была ўласнасьцю прынцэсы Франсішкі, якая была сястрой імпэратара Пэдру II. У 1843 годзе Франсішка пабралася шлюбам з Франсуа Арлеанскім, які меў тытул прынца Жуанавілю і быў сынам францускага караля Люі-Філіпа I. У 1851 годзе пасьля дзяржаўнага перавароту прынц дазволіў скарыстаць свае бразыльскія ўладаньні немцам, якія ў тым жа горадзе купай поруч з швайцарцамі і нарвэжцамі заснавалі тутака паселішча[3]. У пэрыяд з 1851 па 1888 гады да Жаінвілі накіравалася 17 тысяч засельнікаў[4].
Remove ads
Геаграфія
Жаінвілі месьціцца на паўночным усходзе штату Санта-Катарына недалёка ад ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяну. Горад пераразае рака Кашуэйра. Места аточанае гарадамі і грамадамі Гарува, Сан-Франсіску-ду-Сул, Аракуары, Гуарамірым, Шрэдэр, Жарагуа-ду-Сул і Кампу-Алегры.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads