Санта-Катарына

бразыльскі штат From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Катарына
Remove ads

Са́нта-Катары́на (па-партугальску: Santa Catarina) — штат на поўдні Бразыліі. Гэта 7-ы найменшы штат паводле агульнай плошчы і 11-ы паводле колькасьці насельніцтва[3]. На штат прыпадае 3,4% насельніцтва Бразыліі, які фармуюць 3,8% бразыльскага ВУП[4]. Санта-Катарына мяжуе з Паранаю на поўначы, Рыю-Грандзі-ду-Сул на поўдні, Атлянтычным акіянам на ўсходзе і на захадзе з Аргентынай. Прыбярэжная лінія цягнецца на 450 км, што складае прыкладна палову ўзьбярэжнай лініі мацерыковай Партугаліі. Сталіцай штату, дзе месьцяцца выканаўчая, заканадаўчая і судовая ўлады ёсьць горад Фларыянопаліс. Тым ня менш, самым населеным местам Санта-Катарыны зьяўляецца Жаінвілі. Поруч з Эсьпірыту-Санту Санта-Катарына ёсьць адзіным штатам, сталіца якой ня ёсьць самым густанаселеным горадам.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads