Цьвёрды дыск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цьвёрды дыск
Remove ads

Цьвёрды дыск, жорсткі дыск, HDD, назапашвальнік на цьвёрдых магнітных дысках — энэрганезалежная, перазапісвальная кампутарная запамінальная прылада. Зьяўляецца асноўным назапашвальнік зьвестак практычна ў ва ўсіх сучасных кампутарах.

Thumb
Цьвёрды дыск са зьнятай мэталічнай накрыўкай

Інфармацыя на цьвёдыя дыскі запісваецца на цьвёрдыя (алюмініявыя альбо шкляныя) пласьціны, якія пакрытыя пластам фэрамагнітнага матэрыялу, часьцей да ўсё двувокісам хрому. У некаторых цьвёдых дысках выкарыстоўваецца адна пласьціна, у іншых — некалькі на адной восі. Счытывальныя галоўкі цьвёрдага дыска ў працоўным рэжыме не кранаюцца паверхні пласьцін дзякуючы пласту плыні паветра, які ўтвараецца каля паверхні пры хуткім вярчэньні. Адлегласьць паміж галоўкай і дыскам складае некалькі нанамэтраў (у сучасных дысках — 5—10 нм), а адсутнасьць мэханічнага кантакту забясьпечвае працяглы тэрмін працы прылады. Пры адсутнасьці вярчэньня дыскаў галоўкі знаходзяцца каля шпіндэля альбо за межамі дыска ў бясьпечнай зоне, дзе выключаны іхны непажаданы кантакт з паверхняй дыскаў.

Першыя цьвёрдыя дыскі зьявіліся ў пачатку 1970-х гадоў. На той час іхная ёмістасьць складала ня больш за дзясятак кілябайтаў. У 1973 годзе кампанія IBM стварыла цьвёрды дыск мадэлі 3340, у якім у адным непадзельным корпусе ўпершыню былі аб’яднаныя пласьціны дыска і счытывальныя галоўкі.

З часам ёмістасьць цьвёрдага дыску павялічылася ў тысячы разоў, хаця ягоная будова ня дужа зьмянілася.

Remove ads

Будова

Thumb
Схема цьвёрдага дыска

Цьвёрды дыск складаецца з наступных асноўных частак: корпус з трывалага сплаву, уласна цьвёрдыя дыскі (пласьціны) з магнітным пакрыцьцём, блёк галовак з прыладай пазыцыяваньня, электрапрывад шпіндэля і блёк электронікі.

Насуперак папулярнаму меркаваньню, цьвёрдыя дыскі не зьяўляюцца гермэтычнымі. Унутраная поласьць цьвёдага дыска злучаецца з атмасфэрай празь фільтар, які здольны затрымліваць вельмі дробныя (некалькі мікрамэтраў) часьцінкі. Гэта неабходна для падтрыманьня пастаяннага ціску ўнутры дыска пры ваганьнях тэмпэратураў корпуса.

Пылінкі, якія пры зборцы апынуліся ў цьвёрдым дыску і патрапілі на ягоную паверхню, пры вярчэньні зносяцца на яшчэ адзін фільтар — пылазьбіральнік.

Блёк электронікі

У першых цьвёрдых дысках кіруючая лёгіка была вынесеная на MFM- альбо RLL-кантролер кампутара, а плата электронікі ўтрымлівала толкі модулі аналягавай апрацоўкі і кіраваньне шпіндэльным мэханізмам, пазыцыянэрам і камутатарам галовак. Павелічэньне хуткасьцяў перадачы зьвестак прымусіла распрацоўнікаў паменшыць да мінімальна магчымага даўжыню аналягавага тракту, і ў сучасных цьвёрдых дысках блёк электронікі звычайна ўтрымлівае: блёк кіраваньня, пастаянную запамінальную прыладу (ПЗП), буфэрную памяць, інтэрфэйсны блёк і блёк лічбавай апрацоўкі сыгналу.

Інтэрфэйсны блёк забясьпечвае спалучэньне электронікі цьвёрдага дыска з астатняй сыстэмай.

Блёк кіраваньня зьўяляецца сыстэмай кіраваньня, якая прымае электрычныя сыгналы пазыцыяваньня галовак і выпрацоўвае ўзьдзеяньні кіраваньня прывадам кшталту «гукавая шпуля», камутацыяй інфармацыйных плыняў з розных галовак, кіраваньнем работай усіх астатніх вузлоў (напрыклад, кіраваньне хуткасьцю вярчэньня шпіндэля).

Блёк ПЗП захоўвае праграмы кіраваньня для блёкаў кіраваньня і лічбавай апрацоўкі сыгналу, а таксама службовую інфармацыю цьвёрдага дыска.

Буфэрная памяць зглажвае розьніцу хуткасьцяў інтэрфэйснай часткі і накапляльніка (выкарыстоўваецца хуткая статычная памяць). Павелічэньне памеру буфэрнай памяці дазваляе павялічыць хуткасьць работы накапляльніка.

Блёк лічбавай апрацоўкі сыгналу ажыцьцяўляе ачышчэньне счытанага аналягавага сыгналу і ягонае дэкадаваньне (атрыманьне лічбавай інфармацыі). Для лічбавай апрацоўкі прымяняюцца разнастайныя мэтады, напрыклад, мэтад PRML (анг. Partial Response Maximum Likelihood — максымальная праўдападобнасьць пры няпоўным водгуку). Ажыцьцяўляецца параўнаньне прынятага сыгналу з узорамі. Пры гэтым выбіраецца ўзор, які па форме і часавых характарыстыках найбольш падобны да сыгнала, які дэкадуецца.

Remove ads

Вытворцы

Першапачаткова на рынку была вялікая разнастайнасьць цьвёрдых дыскаў, якія вырабляліся мноствам кампаніяў. У сувязі з узмацненьнем жорсткасьці канкурэнцыі і паніжэньнем нормаў прыбытку большасьць вытворцаў было альбо купленае канкурэнтамі, альбо перайшло на іншыя віды прадукцыі. На сёньняшні дзень большая частка ўсіх вінчэстэраў вырабляецца ўсяго некалькімі кампаніямі: Seagate, Western Digital, а таксама, якія раней належалі IBM падразьдзяленьням па вытворчасьці дыскаў фірмы Hitachi. Fujitsu працягвае выпускаць цьвёрдыя дыскі для ноўтбукаў і SCSI-дыскі, але пакінула масавы рынак у 2001 годзе (у 2009 годзе вытворчасьць цьвёрдых дыскаў была цалкам перададзеная кампаніі Toshiba). Toshiba зьяўляецца асноўным вытворцам 2,5- і 1,8-цалёвых ВК для ноўтбукаў. Дастаткова яскравы сьлед у гісторыі цьвёрдых дыскаў пакінула кампанія Quantum. Адным зь лідэраў у вытворчасьці дыскаў зьяўлялася кампанія Maxtor. У 2001 годзе Maxtor выкупіла падразьдзяленьне цьвёрдых дыскаў кампаніі Quantum. У 2006 годзе адбылося зьліцьцё Seagate і Maxtor. У сярэдзіне 1990-х гадоў існавала кампанія Connerб якую купіла Seagate. У першай палове 1990-х існавала фірма Micropolis, якая вырабляла вельмі дарагія дыскі premium-клясы. Але пры выпуску першых у галіне вінчэстэраў на 7200-аб/хв. ёю былі выкарыстаныя няякасныя падшыпнікі галоўнага валу, якія пастаўляліся фірмай Nidec, і Micropolis панесла фатальныя ўбыткі на зваротах, разарылася і была купленая вышэйзгаданай Seagate.

Remove ads

Гісторыя разьвіцьця цьвёрдых дыскаў

  • 1956 — продаж першага камэцыйнага цьвёрдага дыска, IBM 350 RAMAC 5 Мб. Ён важыў каля тоны і займаў дзьве скрыні — кожны памерам зь вялікую лядоўню, а агульны аб’ём памяці 50 пакрытых чыстым жалезам тонкіх дыскаў, якія вярціліся ў ім і былі дыямэтам зь вялікую піцу, складаў 5 мэгабайтаў
  • 1980 — першы 5,25-цалёвы Winchester, Shugart ST-506, 5 Мб
  • 1986 — створаны стандарт SCSI
  • 1991 — максымальная ёмістасьць цьвёрдых дыскаў дасягнула 100 Мб
  • 1995 — максымальная ёмістасьць дасягнула 2 Гб
  • 1997 — максымальная ёмістасьць складала ўжо 10 Гб
  • 1998 — створаныя стандарты UDMA/33 і ATAPI
  • 1999 — IBM выпускае Microdrive ёмістасьцю 170 і 340 Мб
  • 2002 — разьвязаная праблема адраснай прасторы вышэй за 137 Гб (праблема 48-bit LBA)
  • 2003 — зьявіўся стандарт SATA
  • 2005 — максымальная ёмістасьць цьвёрдых дыскаў дасягнула 500 Гб
  • 2005 — зьявіўся стандарт Serial ATA 3G
  • 2005 — зьявіўся стандарт SAS (Serial Attached SCSI)
  • 2006 — ужываньне на практыцы пэрпэндыкулярнага мэтаду запіса ў камэрцыйных назапашвальніках
  • 2006 — зьяўленьне першых «гібрыдных» цьвёрдых дыскаў, якія ўтрымлівалі блёк флэш-памяці
  • 2007 — Hitachi прадстаўляе першы камэрцыйны назапашвальнік ёмістасьцю 1 Тб
  • 2008 — Seagate Technology LLC прадстаўляе назапашвальнік ёмістасьцю 1,5 Тб

Вонкавыя спасылкі

Цьвёрды дысксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads