Мэгабайт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэгаба́йт (Мбайт, МБ) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 1 048 576 (220) стандартным (8-бітным) байтам або 1024 кілябайтам. Ужываецца для ўказаньня аб’ёму памяці ў розных электронных прыладах.
Remove ads
Няправільнасьць назвы
Назва «Мэгабайт» распаўсюджаная, але не адпавядае ДАСТ 8.417-2002, дзе прыстаўка мэга- азначае множаньне на 1 000 000, а не 1 048 576. Гэтым становішчам карыстаюцца некаторыя карпарацыі, якія вырабляюць цьвёрдыя дыскі, і якія пры маркіроўцы сваіх вырабаў пад мэгабайтам разумеюць 1 000 000 байт, а пад гігабайтам — 1 000 000 000 байт. Для 220 прапаноўваецца двайковая прыстаўка мэбі-.
Remove ads
Варыянты
Вытворцы CD, DVD і кампутарных дыскет, разумеюць пад мэгабайтам 1 024 000 байтаў. Такім чынам, дыскета, на якой паказаны аб’ём 1,44 Мбайт, на самай справе месьціць толькі 1440 Кбайт, гэта значыць 1,41 Мбайт у звычайным разуменьні.
У сувязі з гэтым атрымалася, што мэгабайт бывае кароткім, сярэднім і доўгім:
- кароткі — 1 000 000 байтаў
- сярэдні — 1 024 000 байтаў
- доўгі — 1 048 576 байтаў
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads