Жорсткі раманс
савецкі фільм 1984 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жорсткі раманс (па-расейску: Жестокий романс) — савецкі мэлядраматычны фільм рэжысэра Эльдара Разанава, зьняты ў 1984 годзе па матывах п’есы Аляксандара Астроўскага «Беспрыданьніца» (1878), трэцяя расейская экранізацыя гэтага твора. Галоўную ролю выканала Ларыса Гузеева, для якой гэты фільм стаў дэбютам ў кіно.
Remove ads
Сюжэт
Дзеяньне фільма адбываецца на беразе Волгі ў правінцыйным горадзе Брахімаве ў 1877—1878 гадах. Серыі фільма храналагічна адрозніваюцца: эпізоды, паказаныя ў 1 сэрыі, доўжацца на працягу амаль усяго году, тады як 2 сэрыя паказвае менш, чым адны суткі, у якіх адбываецца кульмінацыя і развязка дзеяньня.
У ролях
- Ларыса Гузеева — Ларыса Агудалава
- Аліса Фрэйндліх — Харыта Агудалава
- Мікіта Міхалкоў — Сяргеў Паратаў
- Андрэй Мягкоў — Юры Карандышэў
- Віктар Праскурын — Васіль Важэватаў
- Аляксей Пятрэнка — Мокі Кнураў
Узнагароды
- Журнал «Савецкі экран» (1984):
- Найлепшы фільм
- Найлепшы актор (Мікіта Міхалкоў)
- Міжнародны фэстываль ў Дэлі (1985)
Вонкавыя спасылкі
- Жорсткі раманс (анг.) на сайце IMDb
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads