Жуан Маўтыньню
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жуан Філіпэ Ірыя Сантуш Маўтыньню (па-партугальску: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасьня 1986 году, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Remove ads
Кар’ера
«Спортынг»
Да 13 гадоў Жуан выступаў у клюбе свайго роднага гораду «Партыманэнсі», затым зьмяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».
Ва ўзросьце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсэзонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасьля пачатку сэзона ён зноўку вярнуўся ў моладзевую каманду й дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 году ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы й не баяўся браць на сябе ініцыятыву.
У наступным сэзоне Маўтыньню трывала замацаваўся ў асноўным складзе й стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Ягоная добрая гульня дапамагла клюбу заняць другое месца.
У сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля сыходу з клюбу Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сэзоне Маўтыньню стаў капітанам пасьля сыходу з клюбу Куштодыю й Рыкарду Пэрэйра.
«Порту»
5 ліпеня 2010 году Маўтыньню перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 году[3].
«Манака»
24 траўня 2013 году, было абвешчана, што Маўтыньню далучыцца да табару францускага клюбу «Манака» разам з таварышчам па камандзе Хамэсам Радрыгесам. Агульная сума за двух гульцоў склала як мяркуецца каля 70 млн эўра, зь іх 25 млн — за Маўтыньню[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У зборнай Партугаліі Маўтыньню дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў 17 жніўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Эгіпту.
Дасягненьні
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010, 2011, 2012
- Пераможца Лігі Эўропы УЭФА: 2011
«Манака»:
- Чэмпіён Францыі: 2017
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2024
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads