Куштодыю Каштру

партугальскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Куштодыю Каштру
Remove ads

Кушто́дыю Міге́л Ды́яш ды Ка́штру (па-партугальску: Custódio Miguel Dias de Castro; нар. 24 траўня 1983 году, Гімарайнш, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Партугаліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Спортынг»

У пачатку кар’еры пяць гадоў выступаў за лісабонскі «Спортынг», значны час зьяўляўся гульцом асноўнага складу й дамогся вызначаных турнірных посьпехаў. У сэзоне 2006—2007 гадоў быў прызначаны капітанам каманды, але неўзабаве страціў месца ў складзе.

«Дынама»

Зь ліпеня 2007 па снежань 2008 году быў гульцом маскоўскага клюбу «Дынама». У сэзоне 2007 году правёў 9 матчаў за асноўны склад «Дынама». У пачатку сэзону 2008 году быў пераведзены ў дубль «Дынама», дзе затым правёў 7 гульняў. Летам 2008 году маскоўскі клюб спрабаваў працаўладкаваць Куштодыю на ягонай радзіме, але няўдала. У сьнежні 2008 году «Дынама» скасавала кантракт зь ім[4].

«Віторыя»

Куштодыю вярнуўся ў Партугалію ў студзені 2009 году, зноўку далучыўшыся да клюбу «Віторыя» (Гімарайнш), за які гуляў у дзянінстве.

«Брага»

31 жніўня 2010 году, пасьля двух сэзонаў пераехаў у клюб «Брага». У свой ​​першы год з «Брагай», Куштодыю змагаўся за месца ў асноўным складзе з бразыльцамі Леандра Салінам і Вандыньню, але выходзіў толькі ў амаль 25 афіцыйных гульняў. 5 лютага 2011 году ён забіў гол з блізкай адлегласьці, давёўшы лік да перамогі зь лікам ў 2:1 у матчы супраць «Марытыму»[5], што дапамагло камандзе скончыць сэзон на чацьвертым месцы ў лізе.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Куштодыю быў уключаны ў сьпіс 23 гульцоў зборнай Партугаліі на чэмпіянат Эўропы 2012 году[6]. Дэбютны матч правёў 2 чэрвеня 2012 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Турэччыны (1:3) у Лісабоне.

Дасягненьні

«Спортынг»:

«Брага»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads