Хамэс Радрыгес
калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́мэс Даві́д Радры́гес Ру́біё (па-гішпанску: James David Rodríguez Rubio; нар. 12 ліпеня 1991 году, Кукута, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік мэксыканскага клюбу «Леон» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Лічыўся адным з найлепшых маладых гульцоў у сьвеце[6][7]. Ягоныя навычкі плэймэйкера прымусілі многіх лічыць яго пераемнікам былой калюмбійскай зоркі Карляса Вальдэрамы. Атакуючы характар і стыль гульні Хамэса параўноўваецца са стылем і характарам гульні Крыштыяну Раналду[8].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за клюб «Энвігада», у якім правёў два сэзоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргентынскага клюбу «Банфільд». Дэбютаваў за новы клюб 7 лютага 2009 году. 27 лютага гулец забіў свой першы гол далёкім стрэлам у браму, дзякуючы чаму ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1 над клюбам «Расарыё Сэнтраль». У 2009 годзе ён стаў сталым гульцом асноўнага складу, беручы ўдзел у коны матчы Апэртуры 2009 году. Ягоны другі гол за «Банфільд» прыйшоўся на 26 верасьня, калі ён прымусіў да смутку брамніка каманды «Ньюэлз Олд Бойз». Ягоны гол дапамог клюбу атрымаць перамогу й стаць пераможцамі аргентынскага чэмпіянату ўпершыню ў гісторыі клюбу.
Да складу клюбу «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 году за 5,1 млн эўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 траўня 2013 году францускі клюб «Манака» набыў гульца за 45 млн эўра й ягонага аднаклюбніка Жуана Маўтыньню за 25 млн эўра. Радрыгес падпісаў кантракт з французамі да 2018 году. Гулец дэбютаваў у складзе манэгаскаў у матчы супраць «Бардо», дзе «Манака» трываў перамогу зь лікам 2:0. Наступны матч Лігі 1 Радрыгес прапусьціў з прычыны атрыманьня магчымага пашкоджаньня[9]. Свой першы гол за францускі клюб Радрыгес забіў у матчы супраць «Бастыі», гульня скончылася зь лікам 3:0, пры гэтым паўабаронца прыняў удзел у стварэньні 2 іншых галоў. У матчы супраць «Сэнт-Эт’ену» калюмбійскі футбаліст ня толькі аддаў дзьве галявыя перадачы, але і быў абраны ў якасьці гульца матчу, а ягоны клюб перамог 2:1. У наступных гульянх Хамэс працягнуў сваю добрую гульню, стала забіваючы мячы ў брамы супернікаў.
Францускія СМІ пачалі называць Радрыгеса магчыма найлепшым футбалістам Лігі 1 у сувязі зь ягоным уражлівым дэбютам за «Манака»[10]. Хамэс скончыў свой дэбютны сэзон без трафеяў, але здолеў дапамагчы «Манака» забясьпечыць месца ў Лізе чэмпіёнаў на наступны год і зарабіць месца ў сымбалічнай зборнай Лігі 1[11].
22 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход Хамэса ў табар мадрыдзкага «Рэалу». Гулец падпісаў 6-гадовы кантракт з клюбам, які выклаў за гульца 80 млн эўра. Такім чынам гэты пераход стаў самым дарагім трансфэрам з удзел калюмбійцаў, пераўзышоўшы трансфэр Фалькао ў «Манака» за 60 млн эўра ў 2013 годзе. Прэзэнтацыю гульца ў якасьці футбаліста «Рэалу» наведалі 45 тысяч гледачоў. За 48 гадзінаў пасьля падпісаньня Хамэса было прададзена 345 тысяч кашуляў зь ягоным прозьвішчам, што стала сусьветным рэкордам[12].
Міжнародная
11 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі. Разам са зборнай Калюмбіі ўзяў удзел на чэмпіянаце сьвету 2014 году, дзе забіў 6 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам ня толькі нацыянальнай зборнай, але і спаборніцтва.
Remove ads
Дасягненьні
«Банфільд»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2009(а)
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Лігі Эўропы: 2011
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017, 2020
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2016
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2019
«Сан-Паўлу»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2023
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads