Жуан Пэдру да Сылва Пэрэйра

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жуан Пэдру да Сылва Пэрэйра
Remove ads

Жуа́н Пэ́дру да Сы́лва Пэрэ́йра (па-партугальску: João Pedro da Silva Pereira; нар. 25 лютага 1984 году, Лісабон, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы дзякуючы выступам у складзе «Бэнфікі», «Брагі», «Спортынгу» й «Валенсіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Жуан зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Дамунгуш Савію» й «Бэнфікі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бэнфікі», у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бэнфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі. У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клюбу «Жыл Вісэнці», таго ж году гэты клюб выкупіў трансфэр гульца. Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клюб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным гульцом абароны каманды. У склад «Спортынгу» трапіў 22 сьнежня 2009 году за 3 млн эўра[4]. Пэрэйра рэгулярна зьяўляўся ў складзе клюбу й гуляў, у асноўным, на пазыцыі абаронцы ці паўабаронцы.

24 траўня 2012 году Пэрэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн эўра[5]. Пагадненьне было складзена на тры гады з магчымасьцю падаўжэньня яго яшчэ на год.

Міжнародная

Пэрэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 году, пасьля прызначэньня на пост галоўнага трэнэра партугальцаў Паўлу Бэнту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Даніі.

Remove ads

Дасягненьні

«Бэнфіка»:

«Спортынг»:

«Трабзанспор»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads