Жыванілду Халк

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыванілду Халк
Remove ads

Жыванілду Віейра дэ Соўза (па-партугальску: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (па-ангельску: Hulk; нар. 25 ліпеня 1986 году, Кампіна-Грандзі, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетыку Мінэйру» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Жыванілду Віейра дэ Соўза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага пэрсанажу коміксаў[7], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразыльскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флянзе абароны, затым у паўабароне й толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флумінэнсі»[8]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Вікторыі», 19 верасьня 2004 году супраць «Інтэрнасьёналу», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клюб.

У лютым 2005 году Жыванілду быў набыты японскім клюбам «Кавасакі Франтале». У Японіі гулец яшчэ двойчы мяняў клюб, стала заігрываючы ў кожным зь іх. 26 ліпеня 2008 году Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфэра склала 5,5 млн эўра. Партугальскі клюб выкупіў толькі 50% правоў на гульца, астатнімі правамі валодаў клюб з Уругваю «Рэнтыстас» і аргентынская інвэстыцыйная кампанія[9].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой ​​рахунак 23 мячы, 7 зь якіх правёў з пэнальці; яшчэ 5 галоў бразылец забіў у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону Халк быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі. У траўні клюб выкупіў 40% правоў на гульца, якія належалі «Рэнтыстасу» за 13,5 млн эўра й падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 году[10].

3 верасьня 2012 году Халк перайшоў у «Зэніт». Сума трансфэру склала 40 млн эўра[11]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, зь якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансфэру гульца[12], 5% сумы атрымаў клюб, які выхаваў гульца, а тыя грошы, што засталіся, то бок больш за 10 млн эўра, — сам футбаліст і ягоны агент[13].

Міжнародная

Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі 14 лістапада 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны ў Досе, калі паўднёваамэрыканскія гульцы атрымалі перамогу зь лікам 1:0[14]. 26 траўня 2012 году ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераожным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[15].

Remove ads

Дасягненьні

«Порту»:

«Зэніт»:

«Шанхай СІПГ»:

  • Чэмпіён Кітаю: 2018
  • Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2019

«Атлетыку Мінэйру»:

  • Чэмпіён Бразыліі: 2021
  • Уладальнік Кубка Бразыліі: 2021
  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2021, 2022, 2023, 2024, 2025
  • Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2022
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads