Атлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці

бразыльскі футбольны клюб з Бэлу-Арызонці From Wikipedia, the free encyclopedia

Атлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці
Remove ads

«Атле́тыку Мінэ́йру» (па-партугальску: Clube Atlético Mineiro) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Бэлу-Арызонці. Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе 22 студэнтамі, якія ставілі за мэту стварыць клюб для ўсіх. Не зважаючы на тое, што каманда была створана прастаўнікамі найвышэйшай клясы, клюб быў адчынены для ўсіх саслоўяў насельніцтва, такім чынам у хуткім часе «Атлетыку» стаў народным клюбам[2][3]. Талісманам клюбу зьяўляецца певень, які асацыюецца з дружынай яшчэ з 1930-х гадоў. Менавіта, праз гэты факт адной зь мянушак клюбу ёсьць «пеўні». Звычайны хатні камплект формы дружыны складаецца з чорна-белых перапялясых кашуляў з чорнымі шортамі і белымі шкарпэткамі. Акрамя футболу клюб мае дружыны ў іншых відах спорту. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбам з таго ж гораду «Крузэйру», матчы паміж імі маюць назву Клясыка Мінэйру. Таксама прыкметным ёсьць супрацьстаяньне клюбу «Фламэнгу». Клюб ёсьць адным з самых заможных у Бразыліі, уваходзячы ў першую дзясятку клюбаў гэтае паўднёваамэрыканскае краіны[4].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 25 сакавіка 1908 году групай з дваццаці двух студэнтаў з Бэлу-Арызонці, якія пастанавілі, што каманда будзе называцца «Атлетыку Мінэйру». Першы матч быў згуляны 21 сакавіка 1909 году супраць каманды «Спорт». «Атлетыку» ў той сустрэчы перамог зь лікам 3:0, а першым голам за каманду адзначыўся Анібал Машаду[5]. У 1914 годзе каманда стала пераможцам першага турніру ў штаце Мінас-Жэрайс[6]. У 1915 годзе клюб стаў першым чэмпіёнам штату.

Thumb
Пераможцы чэмпіянату штату 1937 году.

«Атлетыку» зноў стаў чэмпіёнам штату ў 1926 годзе, дзякуючы намаганьням нападніка Марыю дэ Кастру[7]. У 1927 годзе нападнікі Саід і Жаіру далучыліся да Кастру, стварыўшы «бесьсьвятое трыё», якое прывяло «Атлетыку» да чарговага трыюмфу ў лізе[8][9]. У 1929 годзе клюб згуляў свой першы міжнародны матч супраць партугальскага клюбу «Віторыя» з Сэтубалу, здабыўшы перамогу зь лікам 3:1. Сустрэча ладзілася на стадыёне Прэзыдэнтэ Антонію Карлус, які адкрыўся раней у тым жа годзе і стаў хатнім стадыёнам клюбу на наступныя два дзесяцігодзьдзі[10]. «Атлетыку» стаў чэмпіёнам штату ў 1931 і 1932 гадах, перш чым атрымаць прафэсійны статус у 1933 годзе[11]. Пасьля чарговага трыюмфу ў лізе Мінэйру ў 1936 годзе «Атлетыку» стаў пераможцам першага нацыянальнага чэмпіянату 1937 году.

У 1940-я гады каманда працягнула свае пасьпяховыя выступы, а ў склад каманды ўваходзілі такія футбалісты, як то Карлайл, Лукас Міранда, Нівію і брамнік Кафунга[12]. Клюб дамінаваў у чэмпіянаце штаце, стаўшы мясцовым чэмпіёнам у 1941, 1942, 1946, 1947 і 1949 гадах[13]. Не зважаючы на тое, што клюб «Амэрыка» быў даўнім супернікам «Атлетыку», у 1940-х гадах пачало разьвівацца новае суперніцтва супраць «Крузэйру», які ў гэты час стаў галоўным канкурэнтам атлетыстаў[14].

У 1950 годзе клюб зьмяніў хатнюю пляцоўку, пераехаўшы на стадыён Індэпэндэнсія. У гэтым жа годзе каманда зноў стала наймацнейшай у сваім штаце, пасьля чаго зладзіла першы эўрапейскі тур, цягам якога згуляла дзесяць гульняў у пяці краінах. Тур, як і вынікі «Атлетыку», многія зь якіх былі дасягнутыя пры неспрыяльных умовах надвор’я і сьнегу, былі ўспрынятыя нацыянальнымі спартовымі СМІ як гістарычнае дасягненьне самога бразыльскага футболу[15][16]. Каманда, капітанам якой быў Зэ ду Монтэ, атрымала назву «ледзяныя чэмпіёны», што было адлюстравана ў афіцыйным гімне клюбу[17]. Посьпехі ўсьцяж трывалі ў 1950-я гады, якія былі адзначаныя талентам нападніка Ўбалду і пяцьцю перамогамі запар у чэмпіянаце Мінас-Жэрайс з 1952 па 1956 гады. Пасьля чарговага тытула чэмпіёнаў штату ў 1958 годзе «Атлетыка» ўзяло ўдзел у першым розыгрышы Кубка Бразыліі ў наступным годзе, дакрочыўшы да трэцяга раўнда[18].

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Каманда ў 1970 годзе.
1971, 2021
  • Кубак Бразыліі: 2
2014, 2021
  • Супэркубак Бразыліі: 1
2022
  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 50
1915, 1926, 1927, 1931, 1932, 1936, 1938, 1939, 1941, 1942,
1946, 1947, 1949, 1950, 1952, 1953, 1955, 1956, 1958, 1960,
1962, 1963, 1970, 1976, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983,
1985, 1986, 1988, 1989, 1991, 1995, 1999, 2000, 2007, 2010,
2012, 2013, 2015, 2017, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024, 2025
2013
  • Кубак КОНМЭБОЛ: 2
1992, 1997
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
2014
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads