Алег
мужчынскае асабовае імя (Алег) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́г (Алех, Алек), Ольг (Вольг, Аўг), Алько (Волька), Эльг (Эльк) — мужчынскае імя. Жаночае імя — Вольга.
Remove ads
Паходжаньне
Алег (стар-рус. Ольгъ) — усходнеславянская форма германскага імя Гэльгі[1][2][3][4] (Helgi[5], Halke[6], Alacho[7], Alko[8], Elgo[9], Algo[10]). Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[11]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Альгін, Альгіш, Альгерд (Альгард, Альгарт, Гэльгерд, Гольгерт), Альгімонт (Альгімунд, Альгімунт, Алькімонт). Адзначаліся германскія імёны Heligin (Alkin), Halgasch, Algerd (Algardus, Algart, Hallgerðr, Olgard), Algemundus (Alcmunt, Alhmunt)[a]. Іменная аснова аўг- таксама можа паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[15][b].
У Польшчы гістарычна бытавалі германскія імёны Alga (Olga)[17], Halgasch (Halgas)[18][19].
У Прусіі бытавалі імёны Alke[20], Algart / Algarde[c] (1398 і 1400 гады)[20], Algutte / Algotte[d] (1399 і каля 1400 году)[20].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояромъ витебъскимъ… Ольговичомъ (1480 год)[25]; Elkewicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[26]; в Жомоити… Елькги (2 кастрычніка 1511 году)[27]; Мацъ Волкгъ[28], Олех Лобвеико[29], Олех Ширеиковичъ[30], Олех Скрипокъ[31], Якубъ Олковичъ[32], Воитехъ Олковичъ самъ. Мартинъ Олковичъ самъ[33], Матеи Олковичъ… Щепанъ Олковичъ[34] (1528 год); люди тяглыи… Олеха Ходоровича (1528 год)[35]; Ивашко Ольговичъ (29 студзеня 1531 году)[36]; Олехов Менкевича слуга (1535 год)[37]; Гахман Олехавич (1536—1537 гады)[38]; село Капчичи… Жданъ Алековичъ (1552 год)[39]; Дмитръ а Грыгор Олковичы (27 красавіка 1558 году)[40]; Olchowicz… Radziuk a Iwan Wolgowicy… Jan Olkowicz… boyar Oliechowicow (1558 год)[41]; Анъдреи Олковичъ (1565 год)[42]; Олко Станиславовичъ[43], Войтехъ Ольковичъ… Матысъ Олькович Якубовъ[44], Олько Яновичъ[45], Станиславъ Ольковичъ[46], Войтекъ Олковичъ… Абрамъ Олковичъ… Станиславъ Ольковичъ… Бартошъ Ольковичъ[47], Павелъ Ольковичъ[48], Олко Андреевъ[49], Олехъ Якубовичъ… Яронимъ Олковичъ[50], Бартошъ Якубовичъ Олковичъ[51], Янъ Олковичъ[52], Бартошъ Ольковичъ[53], Павелъ Олковичъ[54] (1567 год); świadek Tomasz Olkowicz (29 кастрычніка 1624 году)[55]; першого маленства Ивановое Олековое… своего Петра Олека… мужом моим Иваном Олеком (27 ліпеня 1654 году)[56]; у пна Федора Тимофеевича Олека (15 студзеня 1662 году)[57]; Samuel Awgowicz Roszczewski [na miejscu] Krzysztofa Auguwicza (1667 год)[58]; Anna Olgowa (1697 год)[59]; Olkowicze (1744 год)[60]; Apolonia Olgówna (1823 год)[61][e].
Remove ads
Носьбіты
- Алег Вешчы — вараг, князь наўгародзкі (з 879) і кіеўскі (з 882)
- Усевалад Ольгавіч (каля 1084—1146) — князь северскі (1115—1127), чарнігаўскі (1127—1139), вялікі князь кіеўскі (1139—1146)
- Сьвятаслаў Ольгавіч († 1164) — князь чарнігаўскі
- Алег Інгваравіч Красны (каля 1215—1258) — вялікі князь разанскі (1252—1258)
- Алег Раманавіч († 1285 або 1331) — сын князя бранскага і чарнігаўскага Рамана, Сьвяты
- Ольгавічы — віцебскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1480 годзе
- Мац Вольг — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Алех Лабвейка — мерацкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Шырэйкавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Скрыпок — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войцех, Марцін, Мацей, Сьцяпан і Якуб Альковічы (Олькавічы) — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Алех Ходаравіч — сьвірскі селянін, які ўпамінаецца ў 1528 годзе
- Івашка Ольгавіч — віцебскі баярын, які ўпамінаецца ў 1531 годзе
- Андрэй Альковіч (Олькавіч) — дарагічынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
- Алько Станіслававіч, Алько Янавіч і Алько Андрэеевіч — баяры Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Войцех Альковіч, Матыс Альковіч Якубаў і Станіслаў Альковіч — баяры Дарагічынскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Алег Трусаў (нар. 1954 году) — беларускіх археоляг і гісторык
- Алег Латышонак (нар. 1957) — беларускі і польскі гісторык
- Алег Дзярновіч (нар. 1966) — беларускі гісторык
Алькевічы (Alkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Ашкенцаў (Віленскі павет) і Бітаўтанаў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[71][72].
Альковічы (Olkowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Жосьляў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[73].
Алькевіч (Alkiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[74].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Альковічы, на гістарычнай Троччыне — мястэчка Алькенікі, у былым Жамойцкім старостве — вёска Алькішкі. Назву Альгова маюць вёскі на гістарычнай Віцебшчыне.
Remove ads
Заўвагі
- Таксама:
- Жальг (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[62]): Жальгевічы (Żalgiewicz) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[63];
- Яўгель (адзначалася старажытнае германскае імя Elchelo[64], Alchel[65]): Яўгелі (Jawgiel) і Яўгеловічы (Jawgiełowicz) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды[66];
- Аўгун: Auguna z Werek (1671—1681 гады)[67];
- Альхіт (адзначалася германскае імя Alheddis[68]): Альхітовічы (Alchitowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Вялейкі[69];
- Эльгемот (адзначалася старажытнае германскае імя Algamodis[14]): мовазнаўца Эрнс Левы(de) падаў літоўскае імя Elgemot без спасылкі на крыніцу[70]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads