Кіеўскае ваяводзтва

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеўскае ваяводзтва
Remove ads

Кіеўскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Кіеў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі белы Анёл, які трымае ў правай руцэ аголены меч, апушчаны канцом дадолу, у левай — ножны, край якіх дакранаецца да мяча»[1].

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру і мела два рогі, на адным зь якіх была выява Пагоні, на іншай — анёл і чорны мядзьведзь[2].

Гісторыя

Утварылася ў 1471 на аснове колішняга Кіеўскага княства. Падзялялася на Асьцёрскі, Жытомірскі, Кіеўскі, Любецкі, Мазырскі, Оўруцкі, Пуціўльскі, Чаркаскі і Чарнобыльскі паветы[3].

У 1507 і 1529 атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілеі, якія гарантавалі ваяводзтву пэўныя аўтаномныя правы.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) кіеўскія паслы выступілі за далучэньне да Каралеўства Польскага, што зацьвердзіў каралеўскі прывілей ад 6 чэрвеня 1569 року. Тым часам шляхта Мазырскага павету адмовілася ад пераходу пад польскую юрысдыкцыю. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[4].

У 1649, паводле Збораўскай дамовы паміж Багданам Хмяльніцкім і каралём Янам Казімерам, частка ваяводзтва разам з Кіеўскім паветам вылучылася ў гетманскае кіраваньне (скасаванае ў 1660). Згодна з Адрусаўскім замірэньнем (1667) у складзе ваяводзтва засталіся толькі правабярэжныя паветы, сам Кіеў, нягледзячы на ўмовы пагадненьня (Рэч Паспалітая згадзілася перадаць Маскоўскай дзяржаве места і ягоныя ваколіцы ў радыюсе 1 мілі толькі да 15 красавіка 1669 року[5]), маскоўскія захопнікі так і не вярнулі. У выніку, сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Жытомір[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Кіеўскага і Валынскага намесьніцтваў Расейскай імпэрыі.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У 2-й палове XVI — 1-й палове XVII падзялялася на Жытомірскі, Кіеўскі і Оўруцкі паветы, якія аб’ядноўвалі Белацаркоўскае, Багуслаўскае, Канеўскае, Корсунскае, Раманаўскае, Чаркаскае і Чыгірынскае староствы.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Кіеўскае ваяводзтва мела двух сьвецкіх прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна, а таксама духоўнага — біскупа.

Крыніцы

Заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads