Жыцьцё — гэта цуд
фільм Эміра Кустурыцы 2004 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыцьцё — гэ́та цуд (па-сэрбску: Живот је чудо / Život je čudo) — сэрбскі драматычны фільм рэжысэра Эміра Кустурыцы, прадстаўлены ў 2004 року.
Remove ads
Сюжэт
Босьнія, 1992 рок. Інжынэр-сэрб Лука Джукіч са сваёй псыхічна неўраўнаважанай жонкай Ядранкай і сынам-футбалістам Мілашам пераехаў зь Бялграду ў Босьнію, дзе адказвае за працу чыгункі. Ён апантаны марай збудаваць каляіну, якая б злучыла Босьнію з Сэрбіяй. Лука рыхтуе да адкрыцьця чыгуначную станцыю, жонка вымушаная адмовіцца ад кар’еры опэрнае сьпявачкі, а сын — ад прафэсійнага футболу. Тым часам у Югаславіі адбываюцца значныя палітычныя зьмены. Надзвычайна занурыўшыся ў працу і падмануты ўласным аптымізмам, Лука не заўважае прызнакі хуткага набліжэньня вайны, якая выбухнула ў Харватыі.
З пачаткам вайны Мілаша забіраюць у сэрбскую армію, адначасна яму дасылаюць запрашэньне з сталічнага «Партызана». Ядранка ўцякае ад мужа з вугорскім музыкам.
Неўзабаве да Лукі даходзяць весткі, што ягоны сын трапіў у палон. Ён спрабуе трапіць у войска, аднак капітан Алексіч забараняе. Праз пэўны час Мілашаў знаёмы прыводзіць яму палонную Сабаху, басьнійскую мусульманку, якую прапануе абмяняць на Мілаша. У часе ратаваньня ад вайны між Лукой і Сабахай зьяўляецца ўзаемная сымпатыя. Падчас спробы перасекчы пагранічную раку Дрыну, але ў Сабаху трапляе басьнійскі снайпэр. Яны здолелі дабрацца да вайсковага шпіталю, дзе Сабаху ўратоўваюць, хоць яна і страціла багата крыві. Адтуль міратворцы ААН насуперак ейнай волі ўключаюць яе ў абмен ваеннапалоннымі.
Вайна скончылася, дадому вяртаюцца Мілаш і Ядранка, аднак Лука тужыць па Сабасе. Разумеючы, што ня зможа безь яе жыць, ён кладзецца на рэйкі перад цягніком. Але яшчэ перад ім шлях цягніку перапыняе асьліха, якая пэрыядычна фігуравала ў фільме і раней як сымбаль безнадзейнага каханьня. Выяўляецца, што на цягніку прыехала Сабаха. Яны разам зьяжджаюць на асьліцы ад усяго, што замінае іхняму каханьню.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Здымкі
Месцам здымак стала збудаваная Кустурыцам адмыслова для фільму вёска Дэрвенград. Чыгуначная станцыя Голубічы(d) на вузкакалейцы(d), дзе працуе інжынэр Лука Джукіч, таксама збудаваная для фільму і цяпер выкарыстоўваецца выключна ў турыстычных мэтах.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads