Жыўкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыўкова
Remove ads

Жыўко́ва (па-польску: Żywkowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Жывко́во[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету.

Хуткія факты

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Архангела Міхала ў Трасьцянцы) ды палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Марыі Панны і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[3]).

Гісторыя

Вёска была заснавана разам з Анцутамі, Іванкамі, Сакамі і Рагазамі як баярскае пасяленьне на шляху з Горадні ў Нарву і Бельск[4]. Вядома, што ў 18 ст. пры тутэйшым фальварку разьмяшчаўся парк у барочным стылі[5]. Пад канец 19 ст. Жыўковам уладаў войт непадалёкіх Паўлаў Тэадор Апалінскі[6]. У міжваенны пэрыяд Жыўкова прыналежала да Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 78 жыхароў (19 каталікоў і 59 праваслаўных, 3 чалавек было запісаных палякамі, 74 беларусамі і 1 расейцам)[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads