Забельскі дамініканскі калегіюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забельскі дамініканскі калегіюм — адукацыйная ўстанова ў фальварку Забелах каля мястэчка Валынцаў[1], заснаваная на сродкі зямяніна Юрыя Шчыта пры дамініканскім кляштары Сьвятога Юрыя. Існавала ў 1716—1838 гадох.

Пры калегіюме дзейнічаў Забельскі школьны тэатар, у якім працаваў Каятан Марашэўскі, аўтар славутай «Камэдыі».
Гісторыя
У 1787 годзе ў фундуш калегіюму ўваходзіла 5 фальваркаў (550 двароў, 2575 мужчынскіх душ, з даходам 2547 руб. штогод), апроч таго, манахі атрымлівалі штогод яшчэ 30 руб. (адсоткі з капітала) і 75 руб. (царкоўныя даходы)[2].
У 1803 годзе калегіюм пераўтварылі ў павятовую вучэльню ў складзе Віленскай навучальнай акругі, у 1811 годзе — у гімназію. У 1821 годзе ад забельскіх выкладчыкаў у Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі паступіла прапанова стварыць на базе гімназіі акадэмію з трыма факультэтамі, але спроба аказалася беспасьпяховай.
Калектыў выкладчыкаў быў нешматлікім. У 1802 годзе тут працавала толькі шэсьць выкладчыкаў і восемдзясят навучэнцаў. Пры калегіюме дзейнічаў першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[3]. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п’ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фэмістокл», «Камэдыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта апэрэты «Апалён-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), І. Юрэвіч (аўтар п’ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялёгаў і твораў розных літаратурных жанраў.
Remove ads
Выхадцы
- Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) — паэт, драматург, пачынальнік новай беларускай літаратуры
- Канстанцін Тышкевіч (1806—1868) — археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads