Заблудаўская друкарня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 року.
Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павету Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Федаровіч і Пётра Мсьціславец.
У 1568—1569 гадах было надрукаванае «Эвангельле навучальнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў, тутсама быў зьмешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ўшэсьце» Кірылы Тураўскага[1]. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выданьня.
Пасьля ад’езду Пётры Мсьціслаўца ў Вільню Іван Федаровіч выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (1569—1570; зьберагліся 3 асобнікі), зьмясьціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.
Выданьні вызначаліся прыгожай арнамэнтыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя зьвесткі. Заблудаўскія выданьні пасьля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.
Друкарня спыніла сваю дзейнасьць у 1570 року ў сувязі з грамадзка-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай.
27 траўня 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску[2].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads