Забуяньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Забуяньне
Remove ads

Забуя́ньне (па-ўкраінску: Забуя́ння) — сяло ў Макарыўскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамадзе Бучанскага раёну Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Ліс роду Івашэнцавічаў

У 1608 годзе пан Мікалай Макаравіч-Івашэнцавіч, пакінуўшы за сабою Макараў (Варонін), астатнія добры падзяліў паміж сынамі ад першай жонкі Ганны Харлінскай. Крыштаф атрымаў Андрэеўку, Азершчыну, Пяскоўку і Запрудзічы; Аляксандар — Матыжын і Капіеўку; Барадзянка і Забуян-балота дасталіся Андрэю[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Забуяньне апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд Забуяны адміністрацыйна належалі да Макараўскай воласьці. На 1885 год у сяле налічвалася 38 двароў з 448 жыхарамі, дзейнічалі царква, прыходзкая школа, піўная[2].

На 1900 год у 129 дварах уладальніцкага сяла Забуяньне налічвалася 338 мужчынскага і 326 жаночага полу жыхароў, усяго — 664 чалавекі. Зямлі ў мястэчку — 5408 дзесяцін, зь якіх 4763 дз. належалі абшарніку Міхаілу Сьцяпанавічу Ервмееву, 65 дз. — царкве, 580 дз. — сялянам. Гаспадарка абшарніка і сялянаў вялася паводле трохпольнай сыстэмы. У сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходзкая школа, вятрак з адным работнікам, прыналежны селяніну Кузьме Радчанку. Сельскае таварыства валодае капіталам, які на 1 студзеня 1900 г. складаў 1743 рублі 70 капеек[3].

Найноўшы час

Thumb
Адміністратыўная мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.
Thumb
Мапа Барадзянскага раёну Кіеўскай акругі. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Забуяны — у Барадзянскім раёне Кіеўскай акругі УССР.

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads