Пяскоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пяскоўка
Remove ads

Пяскоўка (па-ўкраінску: Пісківка) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Пяскоўскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамады.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Ліс роду Івашэнцавічаў

У 1608 годзе пан Мікалай Макаравіч-Івашэнцавіч, пакінуўшы за сабою Макараў (Варонін), астатнія добры падзяліў паміж сынамі ад першай жонкі Ганны Харлінскай. Крыштаф атрымаў Андрэеўку, Азершчыну, Пяскоўку і Запрудзічы; Аляксандар — Матыжын і Капіеўку; Барадзянка і Забуян-балота дасталіся Андрэю[2].

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 2 агароднікаў сяла Пяскоўка пана Крыштафа Макаравіча, якое трымаў у заставе пан Аляксандар Алексіч, выбіралася па паўтара злотых[3].

У 1640 годзе Крыштаф Макаравіч прадаў Барадзянскі маёнтак Андрэю Драгаеўскаму. У транзакцыі вялося пра двор і мястэчка Казятычы альбо Барадзянка з фальваркам, сяло Дружня з дваром і фальваркам, сёлы Загальцы, Качалы, Пяскоўка, Аляксандравая Воля, Новая Грэбля з падданымі цяглымі й няцяглымі, з баярамі служылымі й путнымі, з агароднікамі й падсуседкамі, з усімі працамі, чыншамі ды інш./[4].

Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1683 годзе з 6 дымоў (×6 — каля 36 жыхароў) сяла Пяскоўка пана Андрэя Драгаеўскага, харунжага люблінскага, выбіралася 3 злотых[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяскоўка апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

Найноўшы час

Thumb
Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.
Thumb
Мапа Барадзянскага раёну Кіеўскай акругі. 1925 г.

У 1925 годзе сяло Пяскоўка — у Барадзянскім раёне Кіеўскай акругі УССР.

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads