Загор’е (Чачэрскі раён)
былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заго́р’е[1] — былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 0 чал. (2004). Знаходзілася за 15 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 80 км ад Гомелю. На поўначы, усходзе і поўдні мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам. Побач знаходзіцца крэйдавае радовішча.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары пераселеныя ў чыстыя месцы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле вопісу 1765 году 18 дымоў, працаваў млын.
Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1871 годзе жыхары захапілі вялікі ўчастак лесу, які прыналежаў абшарніку, пра што граф І. І. Чарнышоў-Круглікаў паведамляў міністру ўнутраных справаў. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі школа граматы, 2 ветракі, у Палескай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Побач знаходзіўся фальварак Старое Загор’е. У 1909 годзе 385 дзесяцін зямлі, лясная вартоўня.
У 1926 годзе 72 двары, працавалі паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Загорскага, з 1939 да 29 кастрычніка 1959 году ў Закрыніцкім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 арганізаваны калгас «Юны ленінец», працавалі смалакурня (з 1933), 2 ветракі, Загорское лясьніцтва. 108 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны.
29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1765 — 18 дымоў
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 49 двароў, 266 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 67 двароў, 464 жыхары; 1959 — 536 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 1990-я — жыхароў няма[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads