Менскае ваяводзтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскае ваяводзтва
Remove ads

Ме́нскае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 55,5 тыс. км² (найбольшае ваяводзтва ў краіне). Сталіца — места Менск. Найбольшыя месты: Бабруйск, Мазыр і Рэчыца.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў на аснове колішняга Менскае княства. Рэформа таксама ўсталявала межы ваяводзтва і паветаў — Менскага і Рэчыцкага.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569 год) шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва адмовілася ад пераходу пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Павет далучыўся да Менскага ваяводзтва[1].

З 1599 году ў Менску праз рок, паводле чаргі з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, кожная зь іх працягвалася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі значную частку тэрыторыі ваяводзтва. У 1662 годзе Барысаўскае староства перайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1667 годзе ў склад Рэчыцкага павету ўвайшло Лоеўска-Любецкае староства (8 тыс. км²)[2]. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі значныя разбурэньні на абшарах ваяводзтва, асабліва ў Менскім павеце.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Менскага ваяводзтва ліцьвінамі: «…ехал из Менска литвин Корсак» (1601—1602 гады)[3], «литвин из Минска пан Ян Сухопаров», «литвин Менского повету Ондрей» (абодва 1609—1610 гады)[4], «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[b], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[7], «…выходец литвин Остафей Каменский в роспросе сказал: отец де ево бывал Минского повету шляхтич» (1629 год)[8], «Крутновский Мартын… литвин, родом из Менского повета» (1632 год)[9], «…взяли в Чичерском повете литвина Матвея Кузминского из Солонины, а Солонина их имение, с женой и с детьми» (1633 год)[10], «Михайлов Левка… литвин из Пропойска» (1635 год)[11], «Лазовский Бронислав… литвин, уроженец Гомеля» (1649 і 1660 гады)[12], «…из Менска торговой человек литвин Тимофей Менченин» (1651 год)[13], «Богушевский Станислав… литвин, шляхтич из Гомеля» (1655 і 1660 гады)[14]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1631 годам значыцца Alexander Stybalcovius, Minscensis Lithuanus[15], пад 1774 годам — Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.[16] У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Athanasius Pietrowsky Lithuanus ex Palatinatu Minscensi (1721—1728 гады), Felicianus Zablocky Litvanus Minscensis (1732—1736 гады)[17]. Апроч таго, у 1743 годзе сярод вернікаў парафіі ў Камені ўпамінаецца старалітва[18], якую крыніцы зьвязваюць з русінамі.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) страціла значную частку Рэчыцкага павету і ўлучыла ў свой склад рэшту Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1775 годзе ў зьвязку з акупацыяй усходніх ваяводзтваў Расейскай імпэрыяй, Менскую сэсію Трыбуналу перанесьлі ў Горадню.

20 сьнежня 1793 году адбылася ліквідацыя ваяводзтва ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, ягоная тэрыторыя ўвайшла ў склад Менскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Remove ads

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і з срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай»[19] (паводле іншых зьвестак, «Пагоня цялістага колеру ў белым полі»[20]).

Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі[21][22][23].

Remove ads

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Амсьціслаўскім ваяводзтвам і Маскоўскай дзяржавай, на поўдні — з Кіеўскім і Берасьцейскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Наваградзкім і Віленскім ваяводзтвамі[20]. Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла ракою Пціч, да яе ўтоку ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала тэрыторыяй ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы брала свой выток рака Вяльля. Гэтая мясцовасьць ўяўляла шырокія, ня вельмі ўрадлівыя раўніны. Паўднёва-заходняя частка ваяводзтва (Мазырскі павет) ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Менскі, Мазырскі і Рэчыцкі.

Больш інфармацыі Назва, Цэнтар ...

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Менская, мазырская і і рэчыцкая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (тры на «рускую» і тры на «літоўскую» кадэнцыю).

Remove ads

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Менскае ваяводзтва налічвала 35 510 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 248 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 94 тыс. чал.[24]

На 1790 год колькасьць насельніцтва складала каля 307 тыс. чал. (шчыльнасьць 422 чал. на 1 квадратную мілю)[25].

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Менскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода менскі паводле значнасьці займаў месца па паморскім і перад інфлянцкім, кашталян — па гданскім і перад інфлянцкім[20].

Па ўвядзеньні ў 1776 годзе ваяводзкіх мундзіраў, паслы Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Паслы Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Remove ads

Заўвагі

  1. ст.-бел. Воеводство Менское; лац. Palatinatus Minscensis, польск. Województwo mińskie
  2. Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[5] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[6]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads