Задор’еўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Задо́р’еўскі сельсавет[1] (таксама — Задо́рскі сельсавет[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Задор’е.
Remove ads
Гісторыя
16 ліпеня 1954 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Менскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну.
30 студзеня 1976 году да сельсавету далучана частка скасаванага Прусавіцкага сельсавету (вёскі Васількоўка і Шылы)[3].
У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ізьбішчанскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Вэнэра, Выгар, Дзьвінаса, Краснае, Лесьнікі, Луськае, пасёлак Задор’е[4].
30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Ізьбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка, Юрылава — скасаванага Ізьбішчанскага сельсавету[5].
29 чэрвеня 2010 году ліквідаваная вёска Гаравец[6]. 28 сьнежня 2012 году ліквідаваная вёска Востраў 1[7].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (27 населеных пунктаў) — 1290 чалавек[8], зь іх 96,4% — беларусы, 2,2% — расейцаў, 0,6% — украінцы, 0,4% — палякі[9].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads