Ізьбішча (Лагойскі раён)
вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізьбі́шча[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавету. Знаходзіцца за 57 кілямэтраў на паўночны захад ад г. Лагойск, 97 кмад Менску

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска была цэнтрам Ізьбішчанскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1997 год — 459 чалавек, 165 двароў
- 2009 год — 327 чалавек[3]
Славутасьці
- Курганны могільнік за два кілямэтры на паўднёвы захад ад вёскі Ізьбішча ля дарогі на вёску Выгар, быў выяўлены ў 1980 годзе Міхаілам Лашанковым і Міхасём Чарняўскім. Ён налічваў ня менш за 120 насыпаў[4].
- Пры абсьледаваньні берагоў Дзьвінасы ў 1985 г. Міхась Чарняўскі адкрыў селішча, разьмешчанае за 50–70 м ад могільніка, ва ўрочышчы Калыскаўка, на першай надпойменнай тэрасе правага берага ракі Дзьвінаса. Селішча перасякае гравійная дарога, якая вядзе зь вёскі Ізьбішча ў вёску Выгар. Помнік дасьледавалі ў 1987—1989 гг. Казей В. У., а ў 1990–1991 гг. — Георгі Штыхаў, 1997. Знойдзены фрагмэнты раньнекругавых пасудзін Х–ХІ стст., кераміка XVII–XIX стст. Культурныя напляставаньні займаюць плошчу прыкладна 24 тыс. кв. м.[5]
- Царква (19 стагодзьдзе)
- Вайсковы мэмарыял
Remove ads
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Вэтэрынарныя аптэка
- Аддзяленьне сувязі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads