Заляшаны (Беластоцкі павет)
вёска ў гміне Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заляша́ны (па-польску: Zaleszany, на мясцовай беларускай гаворцы: Зале́шана або Зале́шаны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
Першыя хаты Заляшанаў зьявіліся на пачатку 16 ст. пры ваўкавыска-белськім гасьцінцы. У 1631 г. пражывалі тут 71 сем'і і была гэта самая вялікая вёска ў ялаўскім старастве. Акрамя мужыкоў пражывалі тут м.ін. ялаўскі цівун (наглядчык маёнтку) Адам Каралевіч, русіноўскі[a] цівун Шымка Бараўнік і бондары Мікалай Ячэніц і Мацей Амброзенін. Пасьля войнаў паловы 17 ст. Заляшаны былі зьнішчаннымі, у 1701 г. пражывалі тут толькі 34 сем'і, а да 1764 г. іхняя колькасьц узрасла толькі да 39. Да 1857 г. колькасьць населніцтва вёскі ўзрасла да 413 чалавек, але эпідэмія халеры з 1860 г ізноў забрала больш за палавіну жыхароў. У 1915 г. большасьць з тадышніх 115 сем'яў заляшанцаў падалося ў бежанства ў Расею[4]. У міжваенны пэрыяд Заляшаны прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 531 жыхароў (439 каталікоў, 91 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Цісоўка была далучаная да гміны Міхалова. Пасьля 1944 г. Заляшаны першапачаткова знайшліся ў межах БССР, але пасьля канчатковага правядзеньня дзяржаўнай мяжы ў 1947 г. адышлі да Польшчы. У 1946 г. у Заляшанах пражывала 603 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Заляшаны ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Remove ads
Заўвагі
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads