Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат

найбольшае горнаруднае прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў 1951 годзе ў Каджаране From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Зангязу́рскі медна-малібдэ́навы камбіна́т» («ЗММК») — найбольшае горнаруднае прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў 1951 годзе ў Каджаране (Сюніцкая вобласьць).

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

На 2020 год «ЗММК» улучаў адкрытую капальню і горнаўзбагачальны завод[4]. У 2019 годзе здабылі 12,8 млн тонаў медна-малібдэнавай руды, якую перапрацавалі ў малібдэнавы і медны канцэнтраты[5]. На радовішчы выкарыстоўвалі экскаватары ў каўшамі ад 5 да 8 кубамэтраў і самазвалы «БелАЗ» (Беларусь) і «Катэрпілар» (ЗША) падымальнасьцю ад 37 да 134 тонаў[6]. Адкіды вытворчасьці накіроўваць на сьметнік Арцванік у 32 км ад заводу па трубаправодзе[7].

Remove ads

Мінуўшчына

У 1951 годзе ў Каджаране (Армянская ССР) запрацаваў медна-малібдэнавы руднік, які пачалі ўзводзіць у 1931 годзе. У 2004 годзе 60% паёў ЗАТ «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат» выкупіла нямецкае ТАА «Кронімэт» (Карльсруэ, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг), 15% — ААТ «Жалезаўзбагачальны завод» (Ерэван) і па 12,5% — ТАА «Армянская малібдэнавая вытворчасьць» і ТАА «Зангязурская горная справа»[8]. У 2006 годзе выведка ў Каджаранскім рудніку выявіла запасы 2,21 млрд тонаў руды, 5,22 млн тонаў медзі і 720 000 тонаў малібдэну[6]. У сьнежні 2010 году ўзьвялі горнаўзбагачальны завод, што дазволіла павысіць гадавую магутнасьць перапрацоўкі да 14 млн тонаў руды[8]. 8 красавіка 2020 году «Зангязурскі медна-малібдэнавы камбінат» выкупіў 60% сваіх паёў у «Кронімэт» і 15% — у «Жалезаўзбагачальнага заводу». Адначасна нямецкае ТАА «Ц2Капітал» (Брухзаль, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг) набыло 12,5% паёў «ЗММК»[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads