Малібдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малібдэн (па-лацінску: Molybdaenum ад грэцкага «Molybdos», волава) Mo — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 42. Сьветла-шэры мэтал, вельмі цьвёрды, але мякчэйшы і больш гнуткі за вальфрам. Ён мае высокі модуль пругкасьці і сярод распаўсюджаных мэталаў толькі вальфрам і тантал маюць вышэйшую тэмпэратуру плаўленьня. Да таго, як у 1778 годзе Шээле Scheele ўсьвядоміў, што малібдэніт — руда новага элемэнта, яе раней прымалі за графіт і руду волава. У 1782 годзе Hjelm выдзеліў малібдэн.
У чыстым выглядзе малібдэн не сустракаецца. Прамысловае значэнне мае мінэрал малібдэніт MoS2. Буйнейшыя радовішчы — у ЗША, Канадзе, Чылі, Расеі, КНР, Казахстане. Таксама малібдэн уваходзіць у склад вульфэніту (PbMoO4) і паўэліта (Ca(MoW)O4) і іншыя малараспаўсюджаныя камэрцыйныя руды. Малібдэн таксама застаецца ў прадуктах перапрацоўкі медных і вальфрамавых руд. Малібдэн атрымліваецца з парашка аднаўленьнем вадароду ці ачысткай трыаксыду малібдэна ці малібдату амону.
Малібдэн часта ўключаецца ў склад стопкаў, паколькі ён надае сталі цьвёрдасьці і падвышае тэмпэратуру плаўленьня. Ён таксама падвышае ўстойлівасьць сталі пры высокіх тэмпэратурах. Амаль усе звышстойкія сталі з мінімальнай устойлівасьцю да ціску 300,000 psi(lb/in.2) утрымліваюць ад 0,25 да 8% мальбдэну. Ён таксама выкарыстоўваецца ў пэўных стопках на аснове нікеля, напрыклад «Hastelloys®», якім ўласьцівыя тугаплаўкасьць і устойлівасьць да карозіі ў хімічных растворах. Малібдэн акісьляецца пры падвышаных тэмпэратурах. Таксама выкарыстоўваецца ў ядзернай энэргетыцы, для частак снарадаў і самалётаў. Зьяўляецца добрым каталізатарам для перагонкі бэнзыну. Сьляды малібдэну знаходзяцца ў абмене рэчываў расьлін. Сульфід малібдэна — карысны любрыкант, асабліва пры высокіх тэмпэратурах, пры якіх алей расчапляецца.
Прыродны малібдэн мае сем ізатопаў. Вядомыя яшчэ трыццаць радыёактыўных ізатопаў і ізамэраў.
Кошт высокачыстага малібдэну (99.999%) складае каля 1 даляру ЗША за грам. Малібдэн чысьцінёй 99.9% каштуе каля 160 даляраў ЗША за кіляграм.
Remove ads
Літаратура
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
Вонкавыя спасылкі
Малібдэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads