Зарачанскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зарачанскі раён
Remove ads

Зарачанскі раён (па-ўкраінску: Зарічненський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Зарэчнае.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча 1 442 км².

Асноўныя рэкі — Стыр, Прыпяць, Весялуха, Стубла. На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры Нобэльскае, Астроўскае, Соснае і іншыя. У межах раёну знаходзяцца Дзяброўскі і Астроўскі гідралягічныя, Вычаўскі і Сварыцавіцкі батанічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня, утвораны рэгіянальны ляндшафтавы парк «Прыпяць — Стаход».

На ўсходзе мяжуе з Дубровіцкім, на поўдні з Уладзімерацкім раёнамі Ровенскай вобласьці, на поўначы — зь Берасьцейскай вобласьцю Беларусі.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва — 36 тыс. чал. (2005), у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 7 тыс. чал.

Эканоміка

Прамысловасьць раёну прадстаўленая насутпнымі прадпрыемствамі: Зарачанская дзяржаўная лясная гаспадарка, ААТ «Зарачанскі малочны завод», ДП «Пралесак», звыш 60 малых прадпрыемстваў.

У раёне зарэгістравана 6 фэрмэрскіх гаспадарак, за якімі замацавана больш за 60 га зямлі.

Будаўніцтва ў раёне вядуць 2 арганізацыі: ШБД-6, філія Зарачанскі райаўтадор.

Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 мескае і 50 сельскіх паселішчаў.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads