Пагост Зарэчны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пагост Зарэчны, Зарэчнае (укр. Зарічне, Погост-Зарічний) — мястэчка ва Ўкраіне, на рацэ Стыры. Адміністрацыйны цэнтар Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2024 год — каля 7000 чалавек. Знаходзіцца за 190 км ад Роўна, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Пагост Зарэчны — мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься) на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Пагост утварыўся ад старадаўняга тыпу паселішча — пагосту.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Пагост як мястэчка, дзе менскаму купцу Церашковічу дазвалялася весьці «гандаль вадой і сушай» бяз аплаты мыта, зьмяшчаецца ў адпаведнай грамаце вялікага князя Казімера і датуецца 27 верасьня 1480 году. З 1545 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пагост увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. ён перайшоў да князёў Збараскіх, пазьней — да Нелюбовічаў. У 1561—1566 гадох тут было 6 двароў (20 будынкаў).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пагост апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1802 годзе расейскі цар падараваў мястэчка фэльдмаршалу Рэпніну-Валконскаму, які неўзабаве прадаў яго разам з фальваркам Губінам зямяніну Цярпіцкаму. У 1819 годзе ўладальнік Пагоста абшарнік Філацьеў зьвярнуўся ў суд з мэтай спагнаць з тутэйшых мяшчанаў (28 двароў) грошы за карыстаньне зямлёй. Згодна з судовым выракам, у 1821 годзе жыхароў Пагосту гвалтоўна перасялілі з абшарніцкай зямлі ў Пінск (19 чал.), Нобель (17), Гарадную (25) і Лагішын (15), а ўсю іхную рухомую маёмасьць прадалі[1]. Аднак неўзабаве яны вярнуліся ў роднае мястэчка[2].
На 1859 год у Пагосьце Зарэчным было 40 двароў[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 108 двароў, царква, сынагога, некалькі млыноў і вінакурня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пагост Зарэчны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Пагост Зарэчны. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[4].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пагост Зарэчны ўвайшоў ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскі павет Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Пагост Зарэчны ў склад УССР, дзе з 1940 году ён стаў цэнтрам раёну.
- Мястэчка на старых здымках
- Царква. 1929 г.
- Царква, 1946 г.
- Царкоўная званіца, 1946 г.
- Вуліца, 1946 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 350 чал.[5]; 1897 год — 647 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6929 чал.; 2007 год — 6912 чал.; 1 траўня 2015 году — 7325 чал.
Адукацыя
У Пагосьце Зарэчным працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.
Культура
Дзеюць бібліятэка і дом культуры.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, нарыхтоўка лесу.
Транспарт
У Пагосьце Зарэчным знаходзіцца станцыя вузкакалейнай чыгункі.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads