Затаўка
часткі расьлінаў, якія дадаюцца ў ежу дзеля наданьня смаку, паху ці колеру From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́таўка[1] (закра́са, запра́ва[2], пе́рнасьць, спэ́цыя, прыпра́ва[3]) — частка расьліны або неарганічнае рэчыва, якое дадаюць у ежу дзеля смаку і паху[4]. Фактычна ў кулінарным мастацтве заправай называецца любое насеньне, плод, корань, кара або іншая расьлінная частка ў форме, якая перадусім выкарыстоўваецца дзеля араматызацыі або афарбоўваньня ежы. Затаўкі адрозьніваюцца ад траваў, якія ўяўляюць сабою лісьце, кветкі або сьцёблы расьлінаў, што выкарыстоўваюцца дзеля араматызацыі або ў якасьці ўпрыгожваньня. Расьлінныя падсалодвальнікі, як то цукар, не ўважаюцца за спэцыямі.
Прыкладамі служаць перац, імберац, кары, гвазьдзікі[5], харчовая соль, базылік і ляўровы ліст. Таксама бывае ежай, якую дадаюць да галоўнай стравы. Напрыклад, сала — найлепшая закраса для першых страваў[4]. Закрасы можна выкарыстоўваць у розных формах, у тым ліку сьвежымі, цэлымі, сушанымі, таркаванымі, кроенымі, здробненымі, меленымі або пераробленыя ў настой. Гэтыя працэсы могуць адбывацца перад продажам спэцыяў, падчас гатаваньня ежы на кухні або нават за сталом пры падачы стравы, напрыклад, можна дадаць меленага перцу ў якасьці закрасы на гатовую страву. Некаторыя спэцыі, як то куркума, зрэдку дасяжныя ў сьвежым або цэлым выглядзе і звычайна купляюцца меленымі. Дробнае насеньне, як то фэнхель і гарчыца, можна выкарыстоўваць як у цэлым выглядзе, гэтак і ў выглядзе сьцертага парашку, у залежнасьці ад кулінарных патрэбаў. Сушаныя спэцыі маюць найдаўжэйшы тэрмін захоўваньня, таму яе можна купляць і захоўваць у большай колькасьці, што робіць яе таннейшай у разьліку на порцыю. Сьвежыя заправы, якто імберац, звычайна больш духмяныя, чым у сушаным выглядзе, але сьвежыя прыправы даражэйшыя і маюць значна карацейшы тэрмін захоўваньня.
Індыя вырабляе 75% сусьветнай прадукцыі прыправаў[6]. Гэта адлюстроўваецца ў культуры празь ейную кухню. Гістарычна гандаль спэцыямі разьвіваўся ва ўсім Індыйскім субкантынэнце, а таксама ва Ўсходняй Азіі і на Блізкім Усходзе. Попыт Эўропы на закрасы быў адным з эканамічных і культурных варункаў, якія стымулявалі дасьледаваньні ў раньні Новы час. На сёньня людзям бракуе дастаткова клінічных доказаў таго, што ўжываньне затавак неяк уплывае на здароўе чалавека[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads