Згубленыя (сэзон 4)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Згубленыя (сэзон 4)
Remove ads

Чацьверты сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 31 студзеня 2008 і скончыўся 29 траўня 2008 году[1]. Ён працягвае распавядаць пра лёс больш чым 40 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне[2]. Сцэнарысты Дэйман Ліндэлаф і Карлтан К’юз паведамілі, што дзьве галоўныя тэмы чацьвертага сэзону — гэта «адносіны пацярпелых крушэньне да людзей з карабля»[3] і «хто вернецца з выспы і чаму ім трэба вярнуцца назад»[4]. Пасьля крытыкі трэцяга сэзону чацьверты хвалілі за флэшфорварды, сьцісласьць і новых гэрояў[5].

Хуткія факты Краіна, Колькасьць сэрыяў ...

Спачатку плянавалася зьняць 16 сэрыяў у сэзоне, і восем зь іх было адзьнята да пачатку страйку сцэнарыстаў[6]. Пасьля сканчэньня страйку было абвешчана, што будзе зьнята толькі 5 сэрыяў у дадатак да тых, што існуюць[7], але фінальная сэрыя атрымалася занадта доўгаю, таму было паведамлена пра выпуск чатырнаццатага эпізоду, як часткі трохгадзіннай фінальнай сэрыі сэзону[8]. Buena Vista выдала DVD і Blu-ray плыты пад назваю Lost: The Complete Fourth Season — The Expanded Experience 9 сьнежня 2008 году ў першым рэгіёне[9], але ў другім рэгіёне яны былі выдадзены яшчэ 20 кастрычніка.[10]

Remove ads

Каманда

Сэзон быў зьняты ABC Studios, Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды паказаны ў ЗША на канале ABC. Галоўнымі прадусарамі сэрыялу сталі Дэйман Ліндэлаф і Карлтан К’юз[11].

Большасьць сэрыяў было зьнята на Гаваях з пост-продакшнам у Лос-Анджэлесе[12]. Ліндэлаф і К’юз былі прадусарамі сумесна з Дж. Дж. Абрамсам, Браянам Бэркам і Джэкам Бэндэрам. Асноўнымі аўтарамі, акрамя Ліндэлафа і К’юза, былі Эдвард Кітсыс, Адам Харовіц,[13] Дру Годдард, Элізабэт Сарнофф, Браян Кэлер Воган і Крыстына М. Кім. Асноўнымі рэжысэрамі былі Бэндэр і Стывен Ўільманс[14].

Remove ads

Акторы

У чацьвертым сэзоне 16 галоўных пэрсанажаў. Сюжэт працягвае аповед пра людзей, што разьбіліся на самалёце Oceanic рэйсу 815, аб іх адносінах з жыхарамі выспы, названых Іншымі, і з групоўкаю людзей, якая прыбыла з карабля на бераг выспы. Мэт’ю Фокс у ролі Джэка Шэпарда, лідэра згубленых. Хорхэ Гарсія у ролі Х’юга «Хёрлі» Рэеса. Элізабэт Мітчэл у ролі Джульет Бэрк, доктарка Іншых, якая далучылася да выжыўшых з рэйсу 815 у трэцім сэзоне. Эванджэлін Лілі ў ролі зьбеглай злачынкі Кейт Остын. Джэрэмі Дэвіс згуляў ролю Даніеля Фарадэя, фізыка з карабля Kahana. Тэры О’Кўін у ролі Джона Лока[15]. Джош Галаўэй у ролі Джэймза «Соера» Форда, Нэвін Эндрус у ролі Саіда Джара, а Эмілі дэ Рэйвін у ролі Клэр Літлтон. Майкл Эмэрсан у ролі Бэна, лідэра Іншых. Рэбэка Мэйдэр згуляла Шарлоту Льюіс, антраполяга з карабля Kahana. Дэніел Дэй Кім у ролі Джына Квона, а Юджын Кім у ролі Сун Квон. Гэнры Ен К’юзык у ролі Дэсманда Х’юма, Кен Люн выканаў ролю Майлза Штрома, ганарлівага мэдыюма з карабля Kahana. Гаральд Пэрына згуляў Майкла Доўсана, які сплыў з выспы ў другім сэзоне і вярнуўся на караблі Kahana шпіёнам на карысьць Бэна.

Remove ads

Сэрыі

Больш інфармацыі Назва і апісаньне, Галоўны пэрсанаж(ы) ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads