Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)

сэрыя землятрусаў, што адбыліся 6 і 7 лютага 2023 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)
Remove ads

Землятрус у Турэччыне і Сырыі — сэрыя землятрусаў, што адыбліся 6 і 7 лютага 2023 году ва Усходнім Міжземнамор’і. Падземныя штуршкі былі зарэгістраваны ў Турэччыне, Сырыі, Ліване, Ярданіі, Іраку, на Кіпры і армяна-грузінскай граніцы.

Хуткія факты

Былі зарэгістраваны вялікія разбурэньні ў гарадах Латакія і Хам (Сырыя), а таксама ў ваколіцах гораду Газіянтэп (Турэччына)[1]. Па папярэдніх даных, загінула больш за 2 400 чалавек (1 600 у Сырыі і 3 400 у Турэччыне). 24 000 чалавек пацярпелі[2]. У Турцыі было абвешчана надзвычайнае становішча[1].

Remove ads

Перадгісторыя

Турцыя знаходзіцца ў адной з самых актыўных сэйсманебясьпечных зон у сьвеце[3]. Аднак рэгіён, дзе 6 лютага 2023 году адбыўся землятрус, сэйсмалягічна адносна спакойны. З 1970 году ў радыюсе 250 кілямэтраў ад землетрусу 6 лютага адбылося толькі тры зямлятрасеньні магнітудай 6 і больш балаў. Найбуйнейшае, магнітудай 6,7 балаў, адбылося 24 студзеня 2020 году[4].

Падзеі

Першы землятрус адбыўся а 4:17 раніцы па мясцовым часе за 23 кілямэтры на ўсход ад Нурдагі, правінцыя Газіантэп, на глыбіні 24,1 км. Нурдагі знаходзіцца ўздоўж турэцка-сырыйскай мяжы, і землятрус адчуваўся ў некалькіх краінах рэгіёну, у тым ліку ў Сырыі і Лібане. Яго магнітуда склала 7,8 балы. У Турэччыне зарэгістравалі 78 афтэршокаў[5]. Магнітуда самага моцнага з іх склала 6,7. Падчас катастрофы абрынулася гістарычная крэпасьць у Газіянтэпе. У Сырыі людзі загінулі ў гарадах Алепа, Хама і Латакія. Паводле зьвестак групы «Белыя каскі», афіцыйна вядомай як Грамадзянская абарона Сырыі, дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі. Зруйнаваны замак Маркаб, які пабудавалі яшчэ крыжакі. Найбуйнейшы ў Сырыі нафтаперапрацоўчы завод у Баніясе прыпыніў дзейнасьць з-за пашкоджаньня абсталяваньня, адбылася ўцечка нафтапрадуктаў. Аэрапорты Кахраманмараш і Газіянтэп былі зачынены для грамадзянскіх рэйсаў.

Невялікія хвалі цунамі былі зафіксаваны ля ўзьбярэжжа Фамагусты (Кіпр). Шкоды яны не нанесьлі[6]. Дэпартамэнт грамадзянскай абароны Італіі апублікаваў папярэджаньне (якое пазьней адклікаў) з нагоды магчымага цунамі на італьянскім узьбярэжжы[7].

Remove ads

Ахвяры

У выніку магутнага землятрусу на паўднёвым усходзе Туррэчыны і на поўначы Сырыі, па дадзеных МУС Турцыі на 7 лютага, у гэтай краіне колькасьць ахвяр катастрофы ўзрасла да 3419 чалавек. У Сырыі, паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі ня менш як 1602 чалавекі, паранена каля 2000[8].

З-за землятрусу пацярпелі да 23 млн чалавек, у тым ліку 5 млн асабліва ўразьлівых людзей, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Жэневе 7 лютага прадстаўніца Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Адэльхайд Маршанг. Урад Туррэчыны 7 лютага ацаніў колькасьць людзей, якія непасрэдна пацярпелі ад землятрусу ў гэтай краіне, у 13,5 млн чалавек. Працягваюцца пошукі тых, хто застаецца пад заваламі, і ліквідацыя наступстваў землятрусу.

Праз тыдзень, 13 лютага 2023 году Ўправа здарэньняў і надзвычайных сытуацыяў (УЗНС) МУС Турэччыны паведаміла, што лік загінулых ад землятрусу ў Турэччыне дасягнуў 31 643-х чалавек[9].

Дапамога

45 краін прапанавалі дапамогу Турэччыне. Турэцкі Чырвоны Паўмесяц пачаў пастаўляць запасы крыві для аказаньня дапамогі пацярпелым[5].

14 лютага 2023 году турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган паведаміў, што з-пад завалаў уратавалі звыш 8000 чалавек. Большасьць з 81 000 параненых выпісалі зь лякарняў. Зь 10 пацярпелых правінцыяў, дзе ўвялі надзвычайнае становішча на 90 дзён, часова перасялілі 158 000 чалавек[10].

Remove ads

Беларусы і землятрус

6 лютага было заяўлена, што падчас землятрусу зьнікла беларуска Аляксандра Акпінар з мужам і сынам. На наступны дзень стала вядома, што яна знаходзіцца ў шпіталі. Таксама ў мэдустанове зь пераломам нагі знаходзіцца муж Аляксандры Кемаль Акпінар. Пошукі іх маленькага сына працягваюцца[8].

8 лютага 2023 году ў Турэччыну вылецеў Рэспубліканскі атрад спэцпрызначэньня «Зубар». У атрадзе налічвалася 64 ратавальнікі і 5 пошукавых сабакаў, а таксама па 2 цяжкавікі «МАЗ» і легкавікі павышанай праходнасьці. Іх даставіў самалёт «Іл-76» Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі[11]. 9 лютага ў Кахраманмарашы беларускія ратавальнікі выцягнулі дзяўчыну з-пад завалаў будынка. Дзеля гэтага цягам 4-х гадзінаў стваралі пралазы праз будаўнічыя канструкцыі[12]. 10 лютага Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сабрала 1000 коўдраў, 200 спальнікаў і 150 дываноў для адпраўкі ў Сырыю[13]. 14 лютага 45 беларускіх вайсковых лекараў вылецелі ў Сырыю для аказаньня гуманітарнай і лекарскай дапамогі[14].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads