Рэджэп Таіп Эрдаган

турэцкі палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэджэп Таіп Эрдаган
Remove ads

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н (па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan, вымаўл. [reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Турэччыны2003), прэзыдэнт Турэччыны (з 28 жніўня 2014)[3]. Лідэр умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Хуткія факты Прэзыдэнт Турэччыны, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Маладыя гады

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 году ў квартале Касымпаша стамбульскага раёну Бэёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узьбярэжжы. Паводле інфармацыі турэцкай газэты «Міліет», у адным са сваіх інтэрвію Эрдаган выказаўся пра тое, што ягоная сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі (Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небясьпечных вуліцах гораду[4]. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 — рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле[5]. Дыплём атрымаў, здаўшы выпускныя экзамэны ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынём моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратаваньня ў стамбульскім раёне Бэёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзяленьня партыі ў Стамбуле[5]. У 1978 ажаніўся з Эмінэ Гюльбаран. Да 1980 году Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасьня 1980 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. Начальнік Эрдагана ў гарадзкой радзе транспарту, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку звольнены з працы[4]. Пасьля вайсковага перавароту Эрдаган працаваў мэнэджарам у прыватным сэктары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камэрцыйных навук Унівэрсытэту Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынём аддзяленьня Партыі дастатку ў Бэёглу, а ў 1985 годзе — старшынём стамбульскага аддзяленьня партыі, а таксама сябрам вышэйшай кіруючай рады партыі[5]. На ягоныя палітычныя погляды аказаў вялізны ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Нэджмэтын Эрбакан[6][7].

Палітычная кар’ера

У 1994 годзе быў абраны мэрам Стамбулу. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасьля ваеннага перавароту 1997 году была забароненая, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу, быў асуджаны на 4 месяцы турэмнага зьняволеньня.

У ліпені 2001 году Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасьці і разьвіцьця, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе 2002 году. Наяўнасьць судзімасьці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасьля пачатку апэрацыі супраць Іраку турэцкая эліта, арыентаваная на ЗША, дала згоду на зьмену законаў, і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці войскі на поўнач Іраку, дзе пражываюць курды.

Эрдаган зьяўляецца прыхільнікам уваходжаньня Турэччыны ў Эўразьвяз. У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацыяў, ініцыятыву прэм’ер-міністра Гішпаніі Хасэ Люіса Радрыгеса Сапатэры, накіраваную на памяншэньне трэньняў паміж заходнім і ісламскім сьветамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які бараніў пазыцыю Ізраілю пры правядзеньні ў Сэктары Газа апэрацыі «Адліванае волава»[8].

У ліпені 2009 году падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле рэзка асудзіў Кітай за здушэньне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна зьдзейсьнены генацыд»[9]

30 верасьня 2012 быў пераабраны лідэрам кіроўнае партыі[10].

10 жніўня 2014 перамог на першых у краіне непасрэдных выбарах прэзыдэнта, пасаду зойме 28 жніўня 2014.

Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровы грамадзянін Тэгерану[11]
  • У гонар Эрдагана названы мультыспартыўны стадыён у Касымпашы — раёне Стамбулу.
  • Ордэн Залатога руна (Грузія, 18 траўня 2010)[12]
  • Ордэн «Данакер» (Кыргыстан, 2011)[13]
  • Ордэн Залатога арла (Казахстан, 11 кастрычніка 2012)[14]
  • Прэмія «Квадрыга» (2004) з фармулёўкай «Мост павагі»[15]
  • Ганаровы доктар МДІМЗ (2011)[16]

Глядзіце таксама

  • Абдула Гюль

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads