Надзвычайнае становішча

прававое становішча, якое ўводзіцца ў сувязі з выключнымі абставінамі From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзвычайнае становішча
Remove ads

Надзвычайнае становішча — прававое становішча, якое ўводзіцца ў сувязі з выключнымі абставінамі і дазваляе выкарыстаньне захадаў абароны ад пагрозы і падтрыманьня грамадзкага парадку. Можа ўводзіцца ў выглядзе стану аблогі і ваеннага становішча. Магчымасьць увядзеньня звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй[1]. Прадугледжвае ўскладаньне на грамадзянаў і юрыдычныя асобы дадатковых абавязкаў. Уводзіцца ў выпадку стыхійнага бедзтва, тэхналягічнага здарэньня, узброенага сутыкненьня і грамадзкага беспарадку[2].

Thumb
Танкі перагарадзілі дарогу ў Каіры падчас надзвычайнага становішча (Эгіпецкая рэвалюцыя 2011 году)
Remove ads

Беларусь

24 чэрвеня 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закону, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасьці ўстановаў і службовых асобаў, што дапускае прыпыненьне правоў і свабодаў асобаў і ўстановаў і ўскладаньне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзеньня служыць:

  • бедзтва, што выклікала чалавечыя ахвяры, шкоду прыроднаму асяродзьдзю і значныя матэрыяльныя страты, парушыла ўмовы жыцьцядзейнасьці насельніцтва і патрабуе правядзеньня шырокай і безадкладнай выратавальнай працы.
  • гвалт з боку згуртаваньня асобаў і ўстановаў, у выніку якога ўзьнікла пагроза жыцьцю людзей і існаваньню дзяржавы[3].

У выпадку бедзтва падставай бывае тэхнагеннае здарэньне і прыроднае (стыхійнае) бедзтва, у тым ліку экалягічнае: эпідэмія і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзыдэнта Беларусі з унясеньнем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацьвярджэньне Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацьвярджае яго меншасьцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяньня надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ня можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасьцях, - 60 содняў». Для падаўжэньня яго тэрміну дзеяньня патрабуецца новы ўказ прэзыдэнта[3].

Захады

Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзыдэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасьці захадаў:

  • прыпыненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў;
  • абмежаваньне на выезд і ўезд і на свабоду перасоўваньня;
  • усталяваньне дзяржаўнай аховы грамадзкіх перавозак і інфраструктуры жыцьцядзейнасьці насеьніцтва;
  • абмежаваньне перамяшчэньня грошай і тавараў і ажыцьцяўленьня паслуг;
  • устанаўленьне парадку продажу, набыцьця і разьмеркаваньня харчаваньня і побытавых вырабаў першай неабходнасьці;
  • забарону сходаў, вулічных шэсьцяў і пікетаваньня з боку згуртаваньняў асобаў і ўстановаў;
  • прыпыненьне стачак на тэрмін да 3 месяцаў;
  • абмежаваньне руху і надгляд сродкаў перавозкі;
  • прыпыненьне вытворчасьці, у якой выкарыстоўваецца выбуховае, радыяактыўнае, біялягічна і хімічна небясьпечнае рэчыва;
  • перамяшчэньне (эвакуацыю) каштоўнасьцяў у бясьпечную мясцовасьць[3].

Пры бедзтве таксама могуць прадугледжвацца:

  • часовае адсяленьне жыхароў у жылыя памяшканьні ў бясьпечнай мясцовасьці;
  • каранцін;
  • перанакіраваньне ўстановаў на вытворчасьць патрэбных пры бедзтве тавараў і зьмяненьне раскладу іх працы, прыцягненьне дзяржаўных матэрыяльных запасаў;
  • прызначэньне часовых выканаўцаў абавязкаў кіраўнікоў установаў замест адхіленых за неналежную працу;
  • прыцягненьне працаздольнага насельніцтва і сродкаў перавозкі грамадзянаў да безадкладнай выратавальнай працы[3].

Пры гвалце могуць прадугледзіць:

  • забарону ва ўсталяваны час знаходзіцца ў грамадзкім месцы (на вуліцы) бяз пропуску і пасьведчаньня асобы (камэнданцкая гадзіна);
  • папярэднюю цэнзуру СМІ і арышт друкаваных вырабаў, гукаўзмацняльных, множыльных і радыёперадавальных прыладаў, абмежаваньне акрэдытацыі журналістаў;
  • прыпыненьне дзейнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў;
  • праверку пасьведчаньняў асобы, асабісты надгляд, надгляд рэчаў, жытла і сродкаў перавозкі;
  • забарону продажу і часовы адбор зброі, боепрыпасаў, атрутных, выбуховых і радыяактыўных рэчываў, вайсковай тэхнікі, забарону продажу сьпіртовых вырабаў і абмежаваньне продажу лекаў, што зьмяшчаюць дурманлівыя і псыхатропныя рэчывы;
  • выдварэньне іншагародніх парушальнікаў абмежаваньняў[3].

Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і рэфэрэндум. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаваньне з боку прэзыдэнта Беларусі заканадаўства установаў дзяржаўнага кіраваньня. Для забясьпячэньня парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўнутраныя войскі, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і памежныя войскі Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жытло[3]

Remove ads

Мінуўшчына

У СССР надзвычайнае становішча абвяшчалі падчас міжэтнічных хваляваньняў у Азэрбайджанскай (Карабаская вайна), Армянскай і Ўзбэцкай ССР[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads